Архіў

Жнём і сеем, а ніяк не забагацеем

Беларусь змалаціла рэкордны за апошняе дзесяцігодзьдзе ўраджай.

Паводле Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня, было сабрана больш як 7 мільёнаў тон хлеба. За часы незалежнасьці гэты вынік другі пасьля 1993 г. «Някепскі год!» — так ацэньвае Васіль Старавойтаў, легенда беларускай сельскай гаспадаркі. Праўда, гучныя заявы пра «найвялікшы ўраджай у гісторыі Беларусі» зусім не карэктныя. У камуністычным 1987-м паказчык быў 7804 тыс. тон, а ў незалежніцкім 1993-м — 7508 тыс. тон. Аднак нават пры такім ураджаі сельская гаспадарка застаецца нерэнтабэльнай.

Дынаміка збораў паказвае, што посьпех беларускіх вяскоўцаў залежыць найперш ад надвор’я, а не ад уменьня: у 1994—97 ішоў уздым (максымум — 6420 тыс. тон), у 1998—99 — рэзкі спад да 3600 тыс. тон, а пасьля — зноў пад’ём. Гэты год быў пятым у шэрагу тых, калі справы ідуць угару.

Зьмяняецца структура сельскай гаспадаркі. Калі ў сярэдзіне 90-х вядучай культурай было жыта, то летась — ячмень. Яго доля — амаль 30% ад унутранага валавога збору. Жыта летась складала 21% ад агульнага аб’ёму. Расьце доля ўрадлівага трытыкале (да 16,3% летась) і пшаніцы (у 2003-м — 14% ад валавога збору ва ўсіх гаспадарках краіны).

Адной з эканамічных прычын няроўнага разьвіцьця постсавецкай сельскай гаспадаркі Беларусі можна назваць мізэрныя заробкі вяскоўцаў. Заробак у гэтай галіне ніколі не перавышаў 49% ад агульнарэспубліканскага ўзроўню. І гэта нягледзячы на тое, што з 1985 да 2002 г. колькасьць занятых у аграсэктары людзей зьменшылася з 1081 да 472 тысяч чалавек. У два разы скарацілася колькасьць уношаных мінэральных угнаеньняў, у тры разы — арганічных. Колькасьць збожжаўборачных камбайнаў на 1000 га зьменшылася амаль удвая, трактароў — на траціну (дадзеныя Мінстату на 2002 г.).

Колькасьць загадаў зьверху расьце, але на справе яны выконваюцца хіба перад прыездам прэзыдэнта ў пэўную гаспадарку. Напрыклад, пакуль дзяржава патрабуе новай тэхнікі айчыннай вытворчасьці, старая замежная выходзіць са строю.

Як будзем жыць?

Тры шляхі разглядаліся як магчымыя выхады з крызысу для беларускай сельскай гаспадаркі — дзяржаўная падтрымка галіны, фэрмэрства і замежныя інвэстыцыі. Найбольш зьдзейсьнены на сёньня — шлях дзяржаўнай падтрымкі. Да кожнай пасяўной кампаніі прымаюцца спэцыяльныя загады па забесьпячэньні гаспадарак тэхнікай, палівам. Пры ўмове аб’яднаньня зь нерэнтабэльнымі гаспадаркамі прадпрыемства атрымлівае падатковыя льготы на першы год пасьля ўзбуйненьня. Сярод іх — зьмяншэньне падаткаў на нерухомасьць, прыбытак, землі.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Трафілаў

Каментары

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай86

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»23

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай86

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць