Спорт

У розных вагавых катэгорыях

Адзінаццаты тур чэмпіянату Беларусі па футболе завяршаў матч між менскім “Дынама” і барысаўскім БАТЭ, ён стаў адзіным вынесеным на чацьвер, іншыя сустрэчы прайшлі на дзень раней.

Адзінаццаты тур чэмпіянату Беларусі па футболе завяршаў матч між менскім “Дынама” і барысаўскім БАТЭ, ён стаў адзіным вынесеным на чацьвер, іншыя сустрэчы прайшлі на дзень раней.

За часы незалежнага беларускага чэмпіянату гэтае супрацьстаяньне стала найбольш прынцыповым. Стабільна і “Дынама”, і БАТЭ ўваходзяць у асноўнае кола фаварытаў першынства, але ня сёлета. У гэтым чэмпіянаце каманды знаходзяцца на розных палюсах турнірнай табліцы, БАТЭ яе ўзначальвае, а менскае “Дынама” – толькі ў другой палове.

Учорашняя сустрэча была адпаведнай сёньняшняй сіле клюбаў, бо гулялі не два лідэры нацыянальнага першынства, а фаварыт і аўтсайдэр.

Матч ужо пачаўся, а ў фанацкім сэктары “Дынама” не было ніводнага чалавека. Фаны пачалі зьяўляцца на стадыёне, калі лік ужо быў адкрыты. Першая ж атака БАТЭ была выніковай. Крывец акуратным нізавым ударам накіраваў мяч у далёкі вугал брамаў Юрчанкі.

Фанацкі сэктар на працягу гульні быў самым маўклівым на стадыёне, адтуль не данеслася ніводнай крычалкі. Фаны патрабуюць адстаўкі кіраўніка клюбу Юр’я Чыжа. Яны ўжо накіравалі ліст з такім патрабаваньнем Лукашэнку, пад зваротам падпісалася 1700 чалавек.

Потым БАТЭ забіў яшчэ двойчы. Галы на рахунку Блізьнюка і Жаўнерчыка.

“Дынамаўцы” сіліліся, каб забіць хаця б гол прэстыжу, але нават і гэта ў іх не атрымалася. БАТЭ, здаецца, мог забіць і болей, але каманда ў канцы матча перайшла ў рэжым зьберажэньня сілаў. Канчатковы вынік 3:0.

Астатнія матчы туру прынесьлі наступныя вынікі: “Нафтан” – “Тарпэда” 1:1, “Дарыда” – “Нёман” 0:1, “Гомель” – “Дынама” (Берасьце) 4:1, “Шахцёр” – “Віцебск” 1:2, МТЗ-РІПА – “Смургоні” 2:2, “Дняпро” – “Менск” 0:0.

Турнірная табліца пасьля адзінаццаці тураў выглядае наступным чынам: БАТЭ – 27 пунктаў, МТЗ-РІПА – 21, “Нёман”, “Тарпэда” – па 20, “Гомель” – 18, “Шахцёр” – 15, “Смургоні” – 14, “Віцебск”, “Дынама” (Берасьце), “Дынама” (Менск) – па 12, “Нафтан” – 11, “Дняпро” – 10, “Дарыда”, “Менск” – па 8.

Найлепшы бамбардзір Раман Васілюк (“Гомель”) – 13 галоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м28

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ7

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы17

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open13

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

У палове Малдовы знікла электрычнасць, маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне4

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м28

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць