Архіў

Горад пад сонцам і месяцам

Я жыву ў Менску ў мясьціне паміж Мядзьвежынам і Грушаўкай, у раёне былой Нямецкай слабады.

Ведаю, апроч іншага, дзе ў вялікай колькасьці водзяцца рагатыя сьлімакі і расьце буйная піжма. З аднаго пагорка ў нас відаць выспа Кальварыі, а з другога, яшчэ больш стромкага, бы з карніза, адкрываецца на даляглядзе відзежа Верхняга гораду з рукавом-рэчышчам Нямігі. Белыя стромкія барочныя птушкі па-над Сьвіслаччу… Рушым, дружа!

Дзіўная зьява — час! Нельга двойчы ўвайсьці ў адну і тую ж раку, але ж чуеш, узбоч нас у бок Лютэранскіх могілак з цэнтру гораду коцяць катафалкі і калясьніцы. Тут быў адзіны праезд для жалобных працэсій. Дарога разьбіта ад падвод з цэглай, якую вазілі зь недалёкага цаглянага заводу, таму шлях быў удвая нялёгкі…

Ад пачатку Нямігі да Верхняга гораду пройдземся пешшу, саступаючы дарогу празрыстым натоўпам мінакоў, як у навагоднюю ноч, збочваючы ў суседнія завулкі. Няміга адметная сваімі касазрэзанымі дахамі, бы які дойлід з асалодай папрацаваў зьверху кравецкімі нажніцамі, пакінуўшы зьнізу выгіны арак. Зь іх цьмяных праходаў вее веснавой зямлёй. Шчыльная прастора вулачак дазваляе наблізіць да сябе гукі і пахі з найбліжэйшых камяніц. Музыка з адчыненага акна, паліцы з кнігамі праз жалюзі ў букініста, аптэка, маленькі кінатэатар, майстэрні… Ёсьць куды схавацца ад дажджу, пагаманіць, разгледзець акварэлі на сьцяне кавярні. Паўлавец? Брук паглынае шоргат шынаў нешматлікіх аўто. Ім больш пасуюць шырокія праспэкты.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Вольга Бабкова

Каментары

Цяпер чытаюць

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Бельгія і Егіпет выйшлі ў плэй-оф мундыяля

Сарвала дах? У Беларусі прадаюць кабрыялет Mercedes 1995 года амаль за $50 тысяч2

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»15

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць