Архіў

Перамог мацнейшы

Вайра Віке-Фрэйбэрга ня носіцца па хакейнай пляцоўцы з клюшкай, а гуляюць латышы ня горш за беларусаў.

Айчынныя заўзятары хакею могуць спаць спакойна да кваліфікацыі ванкувэрскай алімпіяды-2010. Блакітная мара-фікс ня зьдзейсьнілася: на Турынскую алімпіяду ад нашай групы едзе зборная Латвіі.

У матчы з Латвіяй беларусам было дастаткова згуляць унічыю. Больш за тое, за пяць хвілін да заканчэньня сустрэчы нашыя вялі — 4:2, але потым умудрыліся «стаць» і прапусьціць запар тры шайбы. Вынік — 4:5.

Галоўны трэнэр зборнай Беларусі Міхаіл Захараў на пасьляматчавай прэс-канфэрэнцыі назваў галоўных «творцаў» паразы: судзьдзі («судзейства было па-за межамі ўсякіх нормаў этыкі») і варатар новакузьнецкага «Мэталюргу» Сяргей Шабанаў. «Наш галкіпэр прапусьціў усё, што мог. Калі і адбіваў шайбу, то проста перад сабой, каб праціўнікі маглі дабіць у вароты. І гэты галкіпэр гуляе ў расейскай супэрлізе, якая цяпер лічыцца найлепшай у сьвеце».

От парадокс. Дзяржава касьцьмі кладзецца, каб разьвіваць народную гульню хакей, будуе лядовыя пляцоўкі ўжо ў райцэнтрах, а нашы брамнікі гуляюць у нейкіх расейскіх лігах!

Гальчанюк і Шумідуб ужо не гуляюць, 36-гадовы Леанід Фацікаў таксама, відаць, завершыць выступленьні. Мезін і Шабанаў маюць па трыццаць аднаму году, першы якраз і абараняў вароты беларускай зборнай у мінулай рыскай кваліфікацыі ў 1995 г. І перад гэтым турнірам выявілася, што замяніць Мезіна і Шабанава няма кім. 19-гадовы Гарачэўскіх зь менскага «Юнацтва» для топ-турніраў яшчэ «зялёны».

У Латвіі з галкіпэрамі па-іншаму. Завяршыў кар’еру легендарны брамнік Артур Ірбэ — прыйшоў на яго месца вэтэран Сяргей Навумаў. Ён у сваю чаргу схібіў у нядзельным матчы — яго годна замяніў у варотах 25-гадовы легіянэр чэскае «Дуклы» Эдгарс Масальскіс.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Алег Раявец

Каментары

Цяпер чытаюць

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА4

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ11

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

У Крэўскім замку знайшлі падмуркі замкавага моста1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА4

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць