Архіў

Сардэчна запрашаем у постбраціслаўскі сьвет

Выбары ў Кыргызстане і Таджыкістане, рэфэрэндум наконт праекту эўраканстытуцыі ў Гішпаніі, візавы скандал зь Ёшкам Фішэрам, прапанова Хосьні Мубарака выбіраць эгіпэцкага прэзыдэнта прамым галасаваньнем, кансультацыі ЭС—Украіна… З усяго вадаспаду навін мінулага тыдня беларускага назіральніка больш за ўсё цікавіла браціслаўская сустрэча Буша і Пуціна, дзе дзяржавы-мастадонты «дзялілі» постаранжавы сьвет. Прэсу аглядае Лёлік Ушкін.

Напярэдадні саміту ў газэтах было шмат спэкуляцый наконт абструкцыі, якую Буш паабяцаў учыніць Пуціну за аўтарытарызм у Расеі. Выданьне Паўлоўскага «Кремль.org» нават параіла Пуціну актывізаваць напярэдадні ваяжу беларуска-расейскі праект і прыехаць у сталіцу Славаччыны ў статусе прэзыдэнта саюзу Беларусі і Расеі. Аднак жахі патрыётаў аказаліся перабольшанымі.

Ня дзіўна, што расейская прэса задаволеная вынікамі Браціславы: «Известия» назвалі сустрэчу «эталёнам цывілізаваных адносінаў паміж краінамі». «Время новостей» лічыць, што Пуцін увогуле перамог у Браціславе, бо «насуперак шматлікім папярэднім абяцаньням Буша жорстка пакрытыкаваць Пуціна за праблемы з дэмакратыяй» прэса не пачула нічога падобнага.

Эўрапейскія камэнтатары асьцярожнічалі. Вугорская «Нэпсабатшаг»: «Амэрыка і Расея яшчэ ніколі не былі такія ўзаемна жорсткія, не гатовыя пайсьці на саступкі ў сваіх пазыцыях». Нямецкая «Зюддойчэ цайтунг» сьцвярджае, што публічныя дэклярацыі аб сяброўстве на брыфінгах не даюць поўнай карціны ўзаемаадносін прэзыдэнтаў: «Пакуль Буш і Пуцін на людзях дэкляруюць жаданьне мірнага суіснаваньня, нешта накшталт вайны адбываецца на заднім пляне».

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі9

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой59

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку6

«Анёл» згарнуў лагер, але пошукі 72‑гадовай пенсіянеркі пад Крупкамі працягваюцца

Душ або ванна? Навукоўцы вывучалі, што лепш для здароўя3

Сталі хадзіць павольней? Магчыма, праблема ў вушах, а не ў суставах

Сацсеткі ў шоку, як выглядае Аляксандр Рыбак праз 17 гадоў пасля перамогі на «Еўрабачанні»8

За якія відэа ў сацсетках могуць прыцягнуць да адказнасці? І размова не пра пратэсныя ролікі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі9

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць