Архіў

Адам Глёбус

2004. Angell і Лёндан

Бостанская літаратарка-фэміністка Джанэт Энджэл (Jeannette Angell) у раманцы «Callgirl» так выказваецца пра сталіцу сучаснага сьвету: «У Лёндане дзяўчаткі па выкліку, відавочна, працуюць толькі на сябе, займаюцца самарэклямаю, пакідаючы ў тэлефонных кабінках рознакаляровыя карткі, што заклікаюць патэлефанаваць, як толькі вам заманецца добра прабавіць час. Па-мойму, гэта выдатная прыдумка. Чаму мы не здагадаліся пра такое ў Штатах? Праўда, у нас значна болей людзей з адхіленьнямі, чым у Лёндане. Хто ведае, каму можа патрапіць на вочы такі нумар? Англія — больш цывілізаваная краіна, чым Штаты. Ва ўсялякім разе, тут маленькія хлопчыкі з аўтаматамі яшчэ не здагадаліся расстраляць усю школу». Галоўная гераіня спадарыні Анёл, амэрыканская прастытутка, ня толькі рассоўвае сьцёгны за 200 баксаў і нюхае з раніцы какаін — «дарожку чэмпіёнаў», яна яшчэ чытае лекцыі ва ўнівэрсытэце на тэму «Сьмерць, працэс і вынік». Таму пэўны інтэлектуалізм у раманцы прысутнічае, хай і ў скажоным папулярызатарскім выглядзе, што дае падставы паверыць у праўдзівасьць уражаньняў аўтаркі-гераіні ад Лёндану. Больш за тое, гэтыя ўражаньні цалкам супадаюць з маімі, і таму я спакойна магу сказаць, што Англія — больш цывілізаваная краіна, чым Беларусь. І ў Лёндане маленькі хлопчык з гранатаю не здагадаўся прыйсьці ў школу ды падарвацца разам з аднаклясьнікамі, а беларускі хлопчык падчас вайсковых вучэньняў знайшоў гранату, прынёс у навучальную ўстанову і скалечыўся сам ды пакалечыў іншых. Горка…

Напiсана 9.12.2004, 15:02.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным24

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Усе навіны →
Усе навіны

У Малі паўстанцы-туарэгі ўзялі пад кантроль цэлы горад

Арнітолагі развянчалі стары як свет міф пра зязюль4

У Беластоку пройдзе прэзентацыя кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII стагоддзя і да нашага часу»1

Мелоні: Захад павінен патрабаваць крокі наперад ад Пуціна, а не ісці яму насустрач4

У Гродне знайшлі маленькую дзяўчынку, якая не ведае дзе жыве5

Падлеткам дазволілі працаваць трактарыстамі на вёсцы4

У Беларусі створаць новы забаўляльны парк з гістарычнай тэматыкай2

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла20

Сілавікі палохаюць, што атрымалі доступ да ўнутранай базы медыя «Мост». А што насамрэч?16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным24

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць