Архіў

Ірляндыя выбірае гэльскую вэрсію

З пачатку красавіка толькі ірляндзкія (гэльскія) вэрсіі назваў могуць выкарыстоўвацца на дарожных і вулічных знаках захаду Ірляндыі. Ірляндыя стала першай з краін, якая абвесьціла вайну брытанскай «крэалізацыі» ў тапаніміцы.

Усе дзяржаўныя службоўцы мусяць выкарыстоўваць толькі гэльскія назвы больш як 2319 населеных пунктаў заходніх раёнаў краіны (так званых Gaeltacht) — у графствах Корк, Донэгал, Голуэй, Керы і Мэё. Ангельскія вэрсіі такіх населеных пунтаў як Dunquinn ці Ventry больш ня маюць прававых падстаў для афіцыйнага выкарыстаньня. Хаця закон не пашыраецца на прыватнае ўжываньне ангельскамоўных вэрсій, толькі ірляндзкамоўныя варыянты Dun Chaoin і Ceann Tra будуць ад гэтага часу выкарыстоўвацца ў справаводзтве, дзелавым ліставаньні, на вулічных і дарожных знаках. У той жа час у астатніх раёнах краіны ірляндзкамоўныя і ангельскамоўныя вэрсіі назваў маюць роўны статус.

А што Беларусь? Праводзіць паралелі паміж Смарагдавым востравам і нашай краінай не зусім карэктна — розная гісторыя. З аднаго боку, ангельская акупацыя трывала куды даўжэй за расейскую ў Беларусі; але ангельская мова з ірляндзкай адносяцца да розных груп індаэўрапейскай моўнай сям’і — германскай і кельцкай, да таго ж ірляндзцы — каталікі, а жыхары Вялікабрытаніі — збольшага англікане.

У пэўным сэнсе Ірляндыю да нядаўняга часу можна было лічыць самым няўдалым «нацыятворчым» праектам у Эўропе, рэалізаваным у дзяржаве, што дасягнула сувэрэнітэту. Што ж, ён і сапраўды няўдалы, калі параўноўваць зь Фінляндыяй ці Чэхіяй. Але ў параўнаньні зь Беларусьсю азначэньне застаецца спрэчным. З аднаго боку, пасьля ўсіх палянізацый-русіфікацый 37% беларусаў запэўніваюць падчас апошняга перапісу, нібы ў побыце карыстаюцца пераважна беларускай.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся28

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Анджэй Пачобут вярнуўся з Беларусі ў Польшчу9

«Пакой маньяка»: Анатоль Васэрман паказаў свой кабінет з калекцыяй эратычных календароў і порна36

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка23

Разам з Коўлам у Мінск прыехаў амерыканскі чыноўнік, які замяніў Крыса Сміта1

Памочнік прэзідэнта Расіі Патрушаў: Варшава знікне за два-тры дні24

«За тры тыдні зарабіла чатыры звычайныя заробкі». Беларуска з'ездзіла ў Расію папрацаваць няняй8

Білецкі пацвердзіў украінскі наступ пад Ліманам і расказаў некалькі дэталяў1

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся28

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць