Архіў

Навіны гаспадаркі ад 13 траўня

«БелСэл» пад пытаньнем

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі абвергла зьвесткі пра прыпыненьне ліцэнзіі адзінага ў краіне апэратара сотавай сувязі стандарту cdma-2000 «БелСэл». Але праўда тое, што адмысловая дзяржаўная камісія вывучае фінансавы стан кампаніі, якая мае значную крэдыторскую запазычанасьць. Канчатковае рашэньне будзе прынятае да канца траўня. Калі замежныя партнэры «БелСэлу» не забясьпечаць прытоку новых інвэстыцый, Мінсувязі не выключае прыпыненьня ліцэнзіі.

Доўг паменшаў

Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі за студзень—сакавік скараціўся на 8,3% і складае $679,4 млн, пры зацьвержаным ліміце $2 млрд даляраў. Крэдыты, прыцягнутыя краінай, складаюць $409,7 млн, ці 60%. Аб’ём крэдытаў, прыцягнутых рэзыдэнтамі пад гарантыю ўраду, роўны $269,7 млн.

Арэндныя рэкамэндацыі

Мінэканомікі зацьвердзіла мэтадычныя рэкамэндацыі да выкарыстаньня павышальных каэфіцыентаў да арэнднай платы на рынках. Цяпер іх можна прымяняць толькі калі стандартны памер арэнды не дазваляе ўласьніку рынку забясьпечыць яго нармальную працу. За кошт арэнднай платы нельга пакрываць камунальныя выдаткі, зьвязаныя з функцыянаваньнем рынку. Праўда, ніякіх санкцый за невыкананьне рэкамэндацый не прадугледжана.

Вынік далучэньня

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчававаньня падлічыла, што ад студзеня колькасьць стратных аграпрадпрыемстваў скарацілася ўтрая, чаму паспрыяла далучэньне стратных гаспадарак да стабільных прадпрыемстваў і адтэрміноўка выплаты запазычанасьцяў. Праўда, агульная сума ня вернутых у час крэдытаў вельмі высокая: 909 млрд руб.

Шакалядная дзяльба

Урад падоўжыў на тры месяцы антыдэмпінгавае расьсьледаваньне адносна імпарту таннага шакаляду з Расеі ды Ўкраіны. Расейскі бок папрасіў разгледзець дадатковыя аргумэнты на сваю карысьць. Расьсьледаваньне распачалося 20 ліпеня 2004 г. па ініцыятыве «Белхарчпраму» ды фірмы «Сладушка», што належыць швайцарскаму капіталу. Калі антыдэмпінгавыя захады будуць зробленыя, імпарт карамэлі, печыва ды шакаляду будзе значна абмежаваны.

Сырная перамога

Грэцыя перамагла ў барацьбе за сыр. Цяпер толькі той сыр, які выраблены ў Эладзе ды прылягаючых выспах, можа насіць назву «фэта». Да такой высновы прыйшла камісія пры Вышэйшым эўрапейскім судзе. Такім чынам, Грэцыя замацавала за сабой унікальную гандлёвую марку, створаную яшчэ шэсьць тысячаў гадоў таму. Дацкім, нямецкім ды францускім фірмам давядзецца прыдумляць іншы назоў для прадукту, які яны раней прадавалі пад маркай «фэта».

АК, АФН

Каментары

Цяпер чытаюць

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным24

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Усе навіны →
Усе навіны

Арнітолагі развянчалі стары як свет міф пра зязюль4

У Беластоку пройдзе прэзентацыя кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII стагоддзя і да нашага часу»1

Мелоні: Захад павінен патрабаваць крокі наперад ад Пуціна, а не ісці яму насустрач4

У Гродне знайшлі маленькую дзяўчынку, якая не ведае дзе жыве5

Падлеткам дазволілі працаваць трактарыстамі на вёсцы4

У Беларусі створаць новы забаўляльны парк з гістарычнай тэматыкай2

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла20

Сілавікі палохаюць, што атрымалі доступ да ўнутранай базы медыя «Мост». А што насамрэч?16

Кацярына Андрэева вяртаецца ў журналістыку і анансавала ў хуткім часе першае відэаінтэрв’ю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным24

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць