Грамадства2525

Івонка Сурвіла пераабраная старшынёй Рады БНР

У Лондане прайшла 27‑я сесія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнікі сесіі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяраў авіяцыйнай катастрофы пад Смаленскам, сярод якіх былі прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі з жонкай і Рышард Качароўскі, апошні прэзідэнт Польшчы ў выгнанні.

У Лондане прайшла 27‑я сесія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Удзельнікі сесіі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяраў авіяцыйнай катастрофы пад Смаленскам, сярод якіх былі прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі з жонкай і Рышард Качароўскі, апошні прэзідэнт Польшчы ў выгнанні.

Былі заслуханыя справаздачы кіраўніцтва Рады і сектараў. Асаблівая ўвага была нададзеная падтрымцы адукацыйнай і культурніцкай дзейнасці ў Беларусі, спрыянню росту нацыянальнай сьвядомасьці. Удзельнікі сесіі разгледзелі план дзеянняў на бліжэйшы час і перспектывы супрацоўніцтва з палітыкамі ЗША, Канады і еўрапейскіх краінаў, а таксама з міжнароднымі арганізацыямі.

Сесія Рады БНР прыняла рэзалюцыю супраць будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі.

У адпаведнасці са Статутам Рады, адбыліся выбары кіраўніцтва.

Старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі пераабраная Івонка Сурвіла,

піша Радыё Свабода.

Івонка Сурвіла была абраная старшынёй Рады БНР у 1997 г.

Да яе старшынямі Рады БНР на эміграцыі былі: Пётра Крэчаўскі (1919—1928), Васіль Захарка (1928—1943), Мікола Абрамчык (1947—1970), Вінцэнт Жук‑Грышкевіч (1971—1982), Язэп Сажыч (1982—1997).

Каментары25

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава4

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

Зяленскі прапанаваў Пуціну перайсці «да ўзроўню размовы лідараў»

Пашыраюцца кібератакі пад выглядам анімэ. З пачатку года ў Беларусі больш за тысячу выпадкаў3

На мяжы затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава, а ў Мінску ягонага брата Вадзіма

У Мінску мужчына заснуў у аўтобусе і атрымаў дзявятую судзімасць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава4

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць