За дзень да прыезду Лукашэнкі.
У дадзены момант сп. Хамайда збірае свае рэчы: штодня ён выходзіць у цэнтр горада, дзе распаўсюджвае незалежную прэсу.
Затрымліваць яго прыехаў начальнік РАУС Чыгуначнага раёна Віцебска з двумі падпалкоўнікамі. Па словах Хамайды, які пакуль можа адказваць на тэлефанаванні, паводзяць міліцыянты сябе спакойна. Але
сам грамадскі актывіст не выключае, што яго будуць судзіць і адправяць на суткі.
Звязвае гэта з тым, што заўтра ў Віцебск чакаецца прыезд на «Славянскі базар» Аляксандра Лукашэнкі. У папярэднія гады Хамайду неаднаразова адпраўлялі на суткі перад наведваннем горада кіраўніком краіны.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары