Меркаванні1515

Эўрапейскі фасад

Урачыстае адкрыцьцё новае гасцініцы «Эўропа», пабудаванай на загад Лукашэнкі адбылося. Ужо за гадзіну цэлы квартал між Інтэрнацыянальнай і праспэктам быў ачэплены й вызвалены ад выпадковых мінакоў. Камэнтуе Сяргей Харэўскі.

Урачыстае адкрыцьцё новае гасцініцы «Эўропа», пабудаванай на загад Лукашэнкі адбылося. Ужо за гадзіну цэлы квартал між Інтэрнацыянальнай і праспэктам быў ачэплены й вызвалены ад выпадковых мінакоў. Тымчасам мыць і паліраваць ходнікі й падлогі не спынялі й за паўгадзіны да прыбыцьця «высокіх гасьцей»…

80Kb

Глямурны навабуд ніяк не стасуецца з навакольнай забудоваю. У засені новага гмаху апынулася й Кансэрваторыя й невялікія старасьвецкія будынкі. Пастаўлены новы дом на месцы Менскага гарадзкога тэатру, дзе абылася прэм’ера першае нацыянальнае опэры «Ідылія». Старасьвецкі будынак тэатру зьнесьлі ў 1984 годзе на загад камуністычнага кіраўніцтва БССР. Цяперашняе кіраўніцтва працягвае гульні зь гісторыяй. Калі фасад навабудоўлі выканалі ў духу псэўдагістарычнага кічу, то са двара ён выглядае ляпідарным шматпавярховікам….

91Kb

Прататып фасаду новага гатэлю меў 6 паверхаў, а не 8 і стаяў за 150 мэтраў ад цяперашяняга. У царскія часы гэта быў самы вялікі гатэль у «Северо‑Западном крае».

Цяперашняму гатэлю далёка да такога маштабу… Хоць па коштах ён запраста можа пабіць шамат рэкордаў. Нумары ў ім будуць каштаваць ад 450 USD за ноч.

Да гасьцей з такімі грашыма тут будзе 67 нумароў. У гасцініцы ёсць рэстаран, 5 бараў, 2 канферэнц‑залі, начны клюб, фітнэс‑цэнтар (з трэнажорнай заляй, басэйнам, турэцкай лазьняй), а таксама падземная стаянка. Сёньня новы гатэль прыме ўдзельнікаў замежных дэлегацыяў, што прыедуць на юбілей Менску. Пэўна ж плаціць яны будуць не са сваёй кішэні… Як і 20 гадоў таму. Як гучна не вымаўляй: «Эўропа, Эўропа…!», у роце смачней ня будзе.

64Kb

Каментары15

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →