Грамадства3232

Кандрусевіч: Набажэнства ў Беларусі павіннае весціся на роднай мове

Архіепіскап Кандрусевіч выступіў у падтрымку беларускай мовы.

Набажэнства ў Беларусі павінна весціся на роднай мове, а для гэтага неабходныя адпаведныя пераклады рэлігійнай літаратуры на беларускую мову.

Такое меркаванне на адкрыцці XV Міжнароднага з’езда славістаў выказаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч.

На працягу апошняга 20-годдзя Каталіцкая царква ажыццявіла пераклад на сучасную беларускую мову асноўных рэлігійных кніг, неабходных для дзейнасці касцёла. Гэта вельмі складаная і адказная задача, улічваючы, што зусім нядаўна гэтаму не надавалі значэння. «Праца ў гэтым напрамку ўскладняецца і тым, што рэлігійная тэрміналогія яшчэ недастаткова поўна распрацаваная ў беларускай мове», — дадаў ён.

«Беларусь — гэта славянская краіна з багатай і адначасова трагічнай гісторыяй. І яна па праве заслужыла, каб тут быў арганізаваны і праведзены з’езд славістаў з усяго свету. Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, яна зрабіла і працягвае ўносіць свой пасільны ўклад у развіццё і ўзаемадзеянне славянскіх моў, літаратур, культур, а таксама ва ўмацаванне славянскага адзінства ў сучасным свеце», — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Паводле яго слоў, правядзенне з’езда славістаў — вялікі гонар для Беларусі. «Спадзяюся, што гэта падзея стане новым крокам у вывучэнні і развіцці славянскіх моў, у тым ліку і беларускай, а таксама паспрыяе яднанню славянскіх народаў», — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.

XV Міжнародны з’езд славістаў праходзіць у Беларусі з 20 па 27 жніўня. У яго працы прымаюць удзел больш за 600 навукоўцаў з 35 краін: Аўстрыі, Аўстраліі, Бельгіі, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Іспаніі, Канады, Літвы, Расеі, Францыі, Швейцарыі, Японіі і інш

Каментары32

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць