Меркаванні22

Ірына Дубянецкая пра а.Надсана: Гэта быў беларус №1 у замежжы

Ірына Дубянецкая. Фота churchby.info. 

Ірына Дубянецкая, беларускі філосаф і тэолаг, расказала «Нашай Ніве» пра значнасць айца Аляксандра Надсана, які памёр сёння ноччу, для Беларусі і беларусаў па ўсім свеце:

«Айцец Аляксандр Надсан — надзвычай маштабная постаць, гэта чалавек — цэлае жыццё, чалавек-эпоха. Ён быў самай значнай асобай у беларускім свеце ў замежжы. Надсан усё жыццё, кожны яго дзень, працаваў на Беларусь і для Беларусі. Ён гадамі і дзесяцігоддзямі, літаральна да апошняга часу, быў адзіным чалавекам у свеце, які штодня маліўся за Беларусь, двойчы ў дзень служыў у царкве па-беларуску. Цяпер гэта прынята і ў Беларусі, але Надсан рабіў тое, калі гэтага не было нідзе.

Ён збіраў беларускія кнігі, ён даследаваў беларускую кніжную традыцыю, літаратуру, гісторыю, гісторыю царквы. Ён сам вельмі шмат пісаў, і яго творы былі эўрыстычныя — усё, да чаго ён дакранаўся, станавілася ўнёскам у дысцыпліну.

Айцец Аляксандр спрычыніўся да самага вялікага збору беларускіх кніг і кніг, прысвечаных Беларусі, па-за межамі краіны. Людзі з любых краін свету і любых кантынентаў, якім патрэбныя былі звесткі пра Беларусь, яны прыходзілі ў Лондан, у Скарынаўскую бібліятэку.

Ён адкрываў Беларусь для шырокага свету. Ён прыцягнуў да беларускай справы непералічную колькасць людзей. Яшчэ за савецкім часам, калі была «жалезная заслона», калі для ўсяго свету гэтыя землі называліся адным словам «Раша», Надсан казаў пра Беларусь.

І людзі пачыналі цікавіцца Беларуссю. А Надсан быў пунктам зборкі беларускасці па-за межамі Беларусі.

Калі выбухнула чарнобыльская катастрофа, па ўсім свеце гэта ўспрымалася альбо як СССР, альбо як Украіна. І менавіта айцец Аляксандр пачаў казаць, што гэта беларуская трагедыя, што больш за ўсё пацярпела Беларусь і што менавіта яна патрабуе падтрымкі. У 90-я гады, калі Надсан нарэшце змог прыехаць сюды, ён паехаў у Беларусь у першую чаргу па чарнобыльскай справе. Пакуль у яго былі сілы, ён штогод збіраў караван лекаў і іншых патрэбных рэчаў і прывозіў сам асабіста.

Ён дапамагаў кожнаму, хто меў патрэбу ў дапамозе. Бо перш за ўсё Надсан быў святаром.

Гэта было сапраўднае яго пакліканне, бо Надсан выбраў гэты шлях у сталым узросце, адкінуў мінулае жыццё, выкладанне матэматыкі ў Лондане і паехаў у Рым вучыцца на святара. І ва ўяўленні людзей святар быў такім чалавекам, як Надсан, які цалкам належыць духоўнаму свету, але які гэты свет шчодра і ёмка аддае людзям. Праз яго дом, беларускую каталіцкую місію ў Лондане, прайшло безліч народу. І ўсе потым адчувалі яго адным са «сваіх» месцаў у свеце, а Надсана — сваім сябрам».

Даведка «НН»:

Ірына Дубянецкая — магістар і ліцэнцыят багаслоўя, дактарантка Лёванскага ўнівэрсітэта (Бельгія), займаецца біблістыкай, вывучае старажытныя мовы і цывілізацыі Блізкага Ўсходу (яўрэйскую, арамейскую, фінікійскую, угарыйскую, маабіцкую). Дубянецкая — адзіная беларуска, мае якая мае ступень доктара сакральнай тэалогіі.

Дачка Міхала Дубянецкага, які ў 70—80-х быў дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» і стаяў ля вытокаў Беларускага Народнага Фронту. Заснавальніца часопісу «Унія» (1990).

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць