Грамадства44

У мінскіх прадпрыемстваў папрасілі справаздачу аб выкарыстанні новай дзяржаўнай сімволікі

Ці ведалі вы, што ў Беларусі ўжо тры гады новы сцяг?

Журналіст «Радыё Свабода» Франак Вячорка апублікаваў у сваім твітары ліст ад адміністрацыі Першамайскага раёну Мінска да кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёну. «Што гэта? «Пагоню» вяртаюць?» — пасмяяўся ён.

«У сувязі са зменай дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь прашу да 1 чэрвеня 2015 года да 12:00 прадставіць інфармацыю пра зробленую працу», — піша намеснік начальніка адміністрацыі Е. А. Асадчая.

Ад адміністрацыі раёну TUT.BY атрымаў тлумачэнне: дзяржаўны беларускі сцяг на самой справе змяніўся ў 2012 годзе па пастанове Дзяржстандарту.

Змены закранулі паласу з арнаментам: зніклі белыя палі, чырвоны арнамент расцягнуўся ва ўсю шырыню паласы. У астатнім сцяг застаўся такім жа чырвона-зялёным.

Выява: SiBr4 via Wikipedia

***

Першым сцягам Рэспублікі Беларусь быў бел-чырвона-белы, прыняты ў 1991 годзе. Да таго бел-чырвона-белы сцяг выкарыстоўваўся Беларускай Народнай Рэспублікай у 1918—1919 гг. У 1995 годзе па выніках рэферэндуму дзяржаўным стаў незначна мадыфікаваны сцяг БССР — чырвона-зялёны з паласой арнаменту, але без сярпа і молата.

Арнамент на чырвона-зялёным сцягу быў вытканы ў 1917 годзе Матронай Маркевіч, сялянкай з Віцебшчыны. На сцягу БССР 1951—1991 гг. белы арнамент размяшчаўся на чырвоным фоне з чырвонымі палоскамі па баках ад арнаменту, на сцягу 1995—2012 гг. — ужо чырвоны арнамент на белым фоне з белымі палоскамі. Цяпер белых палосак няма.

Чытайце таксама: Рэферэндум 1995 года: як асабістыя амбіцыі і страхі пераважылі нацыянальныя каштоўнасці — хроніка і кадры

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага23

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 30

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне11

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар2

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты6

Навукоўцы раскрылі таямніцу рудых катоў, якая не давала спакою дзесяцігоддзямі3

«Купалаўцы» анансавалі апошнюю ў сезоне прэм’еру — расказваем, пра што будзе новы спектакль «Валізка»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага23

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць