У цяперашні час Украіна не гатовая стаць сябрам НАТА, ёй неабходна падрыхтавацца, але дзверы застаюцца адчыненымі.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сказаў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром НАТА Енсам Сталтэнбергам пасля адкрыцця міжнародных вучэнняў Украіна-2015 па ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый у рамках праграмы «Партнёрства ў імя міру» ў Львоўскай вобласці.

«Ці гатовая Украіна стаць цяпер сябрам НАТА? Адказ будзе вельмі просты: не. Нам трэба да гэтага рыхтавацца. Ці гатовае НАТА, каб Украіна стала сябрам? Адказ будзе такім: не», — сказаў Парашэнка.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Украіна павінна зрабіць усё, каб стаць сябрам Еўрасаюза, і крытэрыі для ўдзелу ў НАТА з'яўляюцца такімі ж.

«Але дзверы НАТА для Украіны застаюцца адчыненымі з 2008 года», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?