Улада22

Караткевіч: Нашы студэнты рынку непатрэбныя

Кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч абяцае зрабіць усё, каб «вярнуць прэстыж прафесіі настаўніка і зрабіць нашу адукацыю сучаснай». Аб гэтым яна заявіла падчас свайго другога перадвыбарнага выступлення па канале «Беларусь-1» 24 верасня. 

Паводле яе слоў, сучаснай Беларусі патрэбныя кадры з сучаснымі ведамі. «Даступная і якасная адукацыя — аснова нашага дабрабыту і стабільнага развіцця», — падкрэсліла кандыдат у прэзідэнты. 

Караткевіч адзначыла, што ў сусветным рэйтынгу паспяховасці ВНУ Беларусь прадстаўлена толькі двума ўніверсітэтамі, у той час як маленькая Літва — чатырма, а Польшча — шасцю, што моладзь атрымлівае адукацыю дзеля корачкі, пры гэтым амаль 70% вышэйшай адукацыі платная. «Для большасці студэнтаў і іх бацькоў кошт навучання загранічны. А што мы атрымліваем узамен? Студэнты смяюцца з падручнікаў з мінулага стагоддзя, састарэлым абсталяваннем. Выходзяць са сваімі дыпломамі, а рынку яны не патрэбныя», — сказала яна. 

Рэцэпт выхаду з такой сітуацыі вядомы, лічыць Караткевіч. «Трэба перастаць ізаляваць нашу адукацыю ад сучаснага свету. Новы вопыт і новыя веды немагчымыя без свабоднага валодання замежнымі мовамі. Размеркаванне — гэта годная дзяржаўная гарантыя першага працоўнага месца для маладога спецыяліста, а зусім не паншчына, як сёння», — адзначыла яна. 

Караткевіч перакананая, у што дзяржаўных ВНУ ўсе беларускія студэнты павінны вучыцца бясплатна, як гэта зроблена ў Францыі ці Германіі. «Якасная і даступная адукацыя — зусім не падачка грамадзянам ад дзяржавы, а адна з самых выгадных інвестыцый, якія толькі могуць быць. Людзі, якія атрымаюць запатрабаваную прафесію, будуць зарабляць больш, а значыць будзе больш падаткаў і магчымасцяў забяспечыць сацыяльную абарону і развіццё краіны», — падкрэсліла яна. 

Яшчэ адной відавочнай сацыяльнай праблемай Караткевіч назвала становішча настаўнікаў і выкладчыкаў, іх «нізкі сацыяльны статус, мізэрныя зарплаты, велізарныя нагрузкі». «Каб настаўнік займаўся вучнямі, яго трэба вызваліць ад масы адміністрацыйных і ідэалагічных задач. Нядзіўна, што маладыя людзі не жадаюць ісці ў гэту прафесію і набор на педагагічныя спецыяльнасці праходзіць без конкурсу. Настаўнік павінен вучыць і атрымліваць за гэта годную зарплату», — заявіла кандыдат у прэзідэнты.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць