Здарэнні

У Магілёве згарэлі два дамы этнаграфічнай вёскі

Пажар у этнаграфічнай вёсцы ў Зялёным Гаі Магілёва здарыўся вечарам 23 верасня. Пацярпелых няма. 

Як паведаміла старшы інспектар Цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых, пра пажар у этнаграфічнай вёсцы паведаміла прахожая. «Гарэлі драўляныя аднапавярховыя будынкі, што на тэрыторыі этнаграфічнага комплексу. З агнём змагаліся пяць пажарных разлікаў. Праз 10 хвілін полымя было ўтаймавана, але страты ад пажару значныя. Знішчаны дахі двух дамоў, дах і перакрыцце тэрасы», — сказала інспектар. 

Этнаграфічная вёска была пабудавана з аўтэнтычнага дрэва, зрубы з якога былі спецыяльна перавезеныя ў Магілёў. Комплекс з'яўляецца месцам працы рамеснікаў і адпачынку наведвальнікаў. Ніякіх мерапрыемстваў на момант узнікнення пажару не праводзілася, адзначыла прадстаўнік МНС, паведаміўшы, што прычына пажару пакуль не ўстаноўлена. 

На тэрыторыі этнаграфічнай вёскі ў кастрычніку 2014 года ўпершыню прайшло гарадское свята «Дранік-fest». Сёлета яго арганізатар, Цэнтр гарадскіх ініцыятыў, планаваў правесці аналагічнае мерапрыемства другі раз. Пажар адбіўся на тэрмінах, але свята абавязкова адбудзецца, заявіла прадстаўнік цэнтра Алена Барысава. 

«Цяпер там ідзе следства, таму мы гаворым аб тым, што проста пераносім тэрміны. Праводзіць будзем там жа, у гэтай вёсцы. Магчыма, мы нават дапаможам яе неяк аднавіць, суботнік правядзём. Думаю, што не пазней за 17-18 кастрычніка», — сказала Барысава.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

Будучыня Ірана: тры сцэнары пасля магчымага краху рэжыму мулаў4

Беларускі дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч перад Кёльнскім саборам17

Саша Філіпенка: Расійскае грамадства абасралася на апераджэнне37

Ці мае права забіраць малога з дзіцячага садка старэйшы брат?2

У адным з магілёўскіх інтэрнатаў пасяліліся чырванакніжныя птушкі

Эксперты расказалі, дзе беларусы адпачываюць гэтым неспакойным летам2

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю86

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць