Здарэнні

У Магілёве згарэлі два дамы этнаграфічнай вёскі

Пажар у этнаграфічнай вёсцы ў Зялёным Гаі Магілёва здарыўся вечарам 23 верасня. Пацярпелых няма. 

Як паведаміла старшы інспектар Цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых, пра пажар у этнаграфічнай вёсцы паведаміла прахожая. «Гарэлі драўляныя аднапавярховыя будынкі, што на тэрыторыі этнаграфічнага комплексу. З агнём змагаліся пяць пажарных разлікаў. Праз 10 хвілін полымя было ўтаймавана, але страты ад пажару значныя. Знішчаны дахі двух дамоў, дах і перакрыцце тэрасы», — сказала інспектар. 

Этнаграфічная вёска была пабудавана з аўтэнтычнага дрэва, зрубы з якога былі спецыяльна перавезеныя ў Магілёў. Комплекс з'яўляецца месцам працы рамеснікаў і адпачынку наведвальнікаў. Ніякіх мерапрыемстваў на момант узнікнення пажару не праводзілася, адзначыла прадстаўнік МНС, паведаміўшы, што прычына пажару пакуль не ўстаноўлена. 

На тэрыторыі этнаграфічнай вёскі ў кастрычніку 2014 года ўпершыню прайшло гарадское свята «Дранік-fest». Сёлета яго арганізатар, Цэнтр гарадскіх ініцыятыў, планаваў правесці аналагічнае мерапрыемства другі раз. Пажар адбіўся на тэрмінах, але свята абавязкова адбудзецца, заявіла прадстаўнік цэнтра Алена Барысава. 

«Цяпер там ідзе следства, таму мы гаворым аб тым, што проста пераносім тэрміны. Праводзіць будзем там жа, у гэтай вёсцы. Магчыма, мы нават дапаможам яе неяк аднавіць, суботнік правядзём. Думаю, што не пазней за 17-18 кастрычніка», — сказала Барысава.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»49

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»49

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць