Улада2424

Лукашэнка: З беларускімі грамадзянамі, што ваююць ва Украіне, мы разбярэмся

Пытанні бяспекі на беларуска-ўкраінскай мяжы знаходзяцца ў цэнтры ўвагі кіраўніцтва краіны, і Беларусь здольная выставіць надзейны заслон спробам пранікнення бандытызму на сваю тэрыторыю. Пра гэта заявіў Аляксандру Лукашэнку сёння ў час размовы з работнікамі Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне.

president.gov.by

«Асобныя да гэтага часу галёкаюць аб тым, што, вось, мы там ваюем, мы вернемся, мы пакажам. Мы пакажам ім так, што яны кувыркацца будуць зноў да Украіны, а праз Украіну ў Чорнае мора, а можа, і далей. Вы за гэта не перажывайце, будзьце спакойныя», — заявіў беларускі лідэр.

«З тымі, хто сёння ваюе, мы разбярэмся, калі яны вернуцца ў краіну. Я ўсіх папярэдзіў, і на заканадаўчым узроўні мы прынялі рашэнне: калі ты пайшоў ваяваць — гэта значыць забіваць — не важна, на баку Данбаса або супраць яго, то мы з цябе спытаем. Гэта адзінкі, можа, нейкіх два дзясяткі чалавек. Адзін на Майдане паваяваў — труп прывезлі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў наяўнасць пэўных праблем, якія прыходзяць з Украіны, з якімі ў Беларусі вымушаны змагацца шляхам ўмацавання памежнай бяспекі.

«Я ўжо не кажу пра наркотыкі … Зброя, аўтаматы, боепрыпасы вязуць, самі едуць сюды. Мы ўмацоўваем мяжу. Мы яе цалкам закрылі, а цяпер збудуем інжынерныя збудаванні, каб мыш не прапаўзла. Мы забяспечым бяспеку сваёй краіны», - падкрэсліў беларускі лідар.

«Я многіх украінцаў ведаю, якія прыехалі. Мы стараемся забяспечыць усіх працай. Але мы зараз будзем вельмі сур'ёзна ўсіх сартаваць, каб сюды бандыты не прыехалі, якія хочуць дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі. А тых, хто прыехаў жыць і працаваць — калі ласка», — заявіў кіраўнік дзяржавы. Адзначым, што адно з пытанняў кіраўніку дзяржавы падчас наведвання БМЗ задаў мужчына, які не так даўно прыехаў з Украіны і ў цяперашні час працуе на гэтым беларускім прадпрыемстве. Паводле яго слоў, ён хацеў бы застацца ў Беларусі на пастаяннае месца жыхарства.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries9

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Вячорка: Ні прызначэнне Дзікавіцкага, ні прызначэнне Коўшык з намі не ўзгаднялася4

Яўген Дудкін: Я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Але толькі да 2016 года33

Новы рэкорд? Тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю працягвае расці4

Russia Today праводзіць у Мінску школу для журналістаў. Прыехаў і Прыдыбайла7

Трамп хоча спыніць агонь ва Украіне да Вялікадня13

У Курскай вобласці УСУ разбілі калону расійскай элітнай брыгады пад сцягамі СССР16

У Саудаўскую Аравію прыляцела ўкраінская дэлегацыя4

Марзалюк пра новы гістарычны музей: Сустракаць наведвальнікаў будуць самыя важныя ў нацыянальнай гісторыі асобы11

Як выраслі цэны ў Беларусі за апошнія чатыры гады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries9

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць