Спорт44

Спявак Віталь Гуркоў зноў выйдзе на рынг

Адкрыццё чэмпіянату Беларусі ў муай-тай адбудзецца 2 сакавіка.

Дзмітрый Валент, Андрэй Кулебін, Дзмітрый Варац, Андрэй Герасімчук, Дзяніс Ганчаронак і яшчэ 200 байцоў выйдуць на рынг на чэмпіянаце Беларусі ў тайскім боксе.

Сярод беларусаў ёсць спартоўцы з сусветнымі імёнамі, чэмпіёны планеты і Еўропы. З 1 да 5 сакавіка яны будуць барукацца на тэрыторыі вайсковай часткі 3214, размешчанай на паўночна-ўсходняй ускраіне Менска. Адкрыццё турніру, а за ім і першыя баі пачнуцца 2 сакавіка а 10:00, а сёння праходзіць рэгістрацыя і ўзважванне ўдзельнікаў чэмпіянату, паведамляе сайт kyky.org.

Адной з галоўных інтрыг апошніх дзён быў удзел (ці няўдзел) у чэмпіянаце Віталя Гуркова — шматразовага чэмпіёна свету сярод аматараў і чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў паводле версіі WBC. Баец, які захапіўся гастролямі ў складзе гурту Brutto, вярнуўся да трэніровак. Мяркуючы з подпісу да апошняга фота ў FB Гуркова: «Да сустрэчы на ўзважванні!» — мы ўбачым знакамітага спартоўца на рынгу.

Коратка аб раскладзе. Турнірны дзень пачынаецца а 10:00. 2—3 сакавіка будуць праходзіць папярэднія баі, у другой палове 3 сакавіка пачынаюцца паўфіналы. Ім прысвечаны цэлы дзень 4 сакавіка. А 5 сакавіка адбудуцца фіналы і цырымонія ўзнагароджання.

Турнір з'яўляецца кваліфікацыйным этапам да чэмпіянату Еўропы і чэмпіянату свету IFMA ў муай-тай, які пройдзе ў гэтым годзе ў Швецыі.

Тайландскі бокс, або муай-тай — баявое мастацтва Тайланда, якое паходзіць з старажытнага тайскага баявога мастацтва муай-баран. У перакладзе «муай-тай» азначае «паядынак свабодных», «свабодны бой». У муай-тай можна наносіць ўдары кулакамі, ступнямі, галёнкамі, локцямі і каленямі. Праз гэта муай-тай таксама часта называюць «боем васьмі канцавін».

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць