Грамадства1111

Афіцыйны адказ ЕГУ на інфармацыю пра заробкі ў EHU Times: «Лічбы — суцэльна новая візія»

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) даслаў свой афіцыйны каментар да артыкула «Нашай Нівы» «ЕГУ шукае штат у студэнцкую газету з заробкамі, утрая большымі, чым на аналагічных пасадах у белСМІ». Вось ён.

«Прадстаўленыя на ілюстрацыі артыкула лічбы звязаныя з суцэльна новай візіяй праграмнага і інтытуцыйнага развіцця ЕГУ, што датычыцца вынікаў працы ўніверсітэта на працягу 10 гадоў у Вільні — з’яўленне новых даследчых цэнтраў, вучэбных праграм ды інстытуцыйнага развіцця, якія адпавядаюць сучасным выклікам беларускага грамадства, а таксама ўсёй Усходняй Еўропы.

EHU Times з’яўляецца часткай найноўшай Медыя-лабараторыі ЕГУ, стварэнне якой было падтрымана Еўрапейскай камісіяй і BBC/IREX; лабараторыя месціцца ў будынку Літоўскага нацыянальнага радыё і тэлебачання і з’яўляецца актыўнай пляцоўкай па навучанні студэнтаў універсітэта. Мэтай EHU Times бачыцца забеспячэнне прасторы шмат-платформеннага прафесійнага медыя-навучання, такім чынам узмацняючы ўплыў універсітэта на паскоранне сацыяльных трансфармацый у Беларусі і ўсяго ўсходнееўрапейскага рэгіёна праз незалежную і празрыстую медыя-аналітыку і супрацьстаянне дзяржаўнай прапагандзе афіцыйных беларускіх і расійскіх медыя.

Сярод магчымых донараў такога кшалту праекта мы бачым Міністэрствы замежных спраў і міжнародныя фонды краінаў-донараў ЕГУ. Праектаванне выдаткаў на заробкі заўжды ўключае пакрыццё ўсіх падаткавых выплатаў, якая прымяняюцца ў Літве (менавіта, падатак на асабісты даход, сацыяльнае забеспячэнне, страхавыя фонды і інш., якія прымяняюцца да супрацоўнікаў і працадаўцаў). Такім чынам месячны заробак брута ў памеры €1200 азначае €695 «на рукі» пасля выплаты ўсіх неабходных падаткаў.

Усе актуальныя фінансавыя справаздачы і справаздачы дзейнасці ўніверсітэта, якія пацверджаны Кіруючай радай ды донарамі ўніверсітэта, знаходзяцца на афіцыйнай старонцы ўніверсітэта».

Каментары11

Цяпер чытаюць

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць14

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» калекцыйную манету з Камеруна5

«Пасля нашага з табой пакалення мужыкоў няма». Лукашэнка наракае, што мужчыны-беларусы «стапталіся»23

Патрыярх Кірыл мае падатковы псеўданім Іван Захаравіч Прохараў4

Беларусаў, якія нанеслі свае бізнэсы на карту «Новай Беларусі» і вярнуліся ў краіну, прымушаюць каяцца і клясці Лібера7

Халезін незвычайна параўнаў Шрайбмана і Чалага3

«Давайце будзем паліваць». Лукашэнка расказаў пра эксперымент, які мае вырашыць праблемы з бульбай9

«Вы п**ары, у нас пратэрміноўка». У Мінску бягучы радок на мясной краме ўзбунтаваўся ВІДЭА4

Летась у Расіі затрымалі амаль тысячу чалавек, якіх шукалі ў Беларусі1

У Арлоўскай вобласці Расіі рухнуў вайсковы верталёт, які паляваў на ўкраінскія дроны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць14

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць