• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Гісторыя
Фота 3 з 4

З дочкамі. Фота Сяргея Галесніка

17.08.2016 / 14:20

Таямніца згубленай світкі Ігната Буйніцкага 4

«Але што гэта я?
Ёсць святло i ценi.
Гэта вечна.
I вечны няроўны бой,
I таму сэрцам плачу, устаю на каленi
Перад ранняй, святою магiлай тваёй.
Яснай месячнай ноччу цi днём журботным
Свецiць дальнiм нашчадкам яна, як маяк,
I таму, чым мужней, неразумней, самотней,
Тым ясней, тым велiчней слава твая».

Радкі з верша Уладзіміра Караткевіча гучаць прыгожа і амаль трагічна. Нічога дзіўнага: забытую магілу героя, якому прысвечаны верш, прыйшлося знайсці самому Караткевічу ў кампаніі з прафесарам Уладзімірам Няфёдавым. Яны ж арганізавалі перапахаванне ў больш прэстыжным месцы, на плошчы мястэчка Празарокі. Менавіта яно звязана з нараджэннем беларускага прафесійнага тэатра і яго стваральнікам Ігнатам Буйніцкім.

Ігнат Буйніцкі

Танцуючы каморнік

Цікава чытаць даперабудовачныя мастацтвазнаўчыя артыкулы. Якім бы прагрэсіўным ні быў аўтар, заўсёды спрабаваў «апраўдаць» герояў сваіх даследаванняў за «панскае» паходжанне і, не дай Першамай, валоданне «эксплуататарскай маёмасцю». Так і ў тэкстах аб Ігнаце Буйніцкім не забывалі падкрэсліваць, што хоць і шляхецкага паходжання, і валодаў радавым маёнткам Палевачы, але дэмакрат! «Буйнiцкi быў «панок», праўда, невялiкага панства — меў пад трыццаць гектараў незайздроснай зямлi, — расстаўляў акцэнты Рыгор Семашкевіч. — Яго зяць пiсаў, што Буйнiцкi, «маючы дваццаць гадоў, дастаў ад свайго бацькi кавалачак зямлi—балота i сваёй няўтомнай працай, працуючы ўласнымi рукамi, хутка давёў гэты няўжытак да цвiтучага стану».

О, зразумела, мужыком Буйніцкі не быў. Атрымаў адукацыю каморніка ці то ў Рызе, ці то ў Вільні. Праца «каморнiка» дала магчымасць вандраваць па вёсках, замалёўваў арнаменты, запісваць песні. З пасады каморніка — яшчэ плюс да кармы дэмакрата — Буйніцкі быў вымушаны сысці таму, што, мераючы зямлю памешчыцы, адрэзаў кавалак раллі на карысць сялян.

Быў Ігнат з тых святых дзівакоў, якія прысвячаюць жыццё нацыянальнай культуры. Факт, што яму давялося расстацца з радавым маёнткам, бо расстаціўся на свае тэатральныя заняткі. Хто мог паверыць, што ў звычайнай вёсцы можна стварыць такое? З хатняга гуртка атрымаўся аматарскі тэатр, а затым «такi адзiн з беларускай гутаркай, з бедным рэпертуарам» адважыўся выйсці на прафесійную сцэну.

Паказы ішлі рэгулярна. Звычайна ў трох аддзяленнях: у першым гралі невялікую п'есу, у другім спявалі і дэкламавалі, у трэцім танцавалі. Аснова трупы — сям'я: тры дачкі, Ванда, Алена і Людміла, ды сам Буйніцкі. Прыцягваліся і суседзі-сяляне. Буйніцкі плаціў артыстам з народа шчодра, па рублі на дзень. Гэта ўдвая больш, чым тыя атрымлівалі б, наняўшыся на касьбу, і ў чатыры разы больш, чым плацілі жнеям. Адзін з такіх артыстаў, Іван Голер, успамінаў: «Iгнат Буйнiцкi быў сярэдняга росту, чорнавалосы, з сiвымi скронямi. Танцаваў заўсёды «з сэрцам». Акцёрам танцы паказваў сам, музыкам мелодыi таксама напяваў сам. Займаўся з трупай стала i ўзiмку, i ўлетку». Любімы танец Буйніцкага называўся «Аляксандра».

Трупа Буйніцкага. Фота wikiwand.com

Вандроўныя артысты

«Пан каморнiк! Куды?
Каму гэта трэба?
Што звычайным хлопам гэтых краёў,
Iм, якiя жывуць без iмя i неба, —
Тыя песнi твае, тое слова тваё?!
Што iм тая забытая дзiўная вера?
Лепш бы ты, як раней, межаваў палi
I стараўся даць iм — судом i мерай —
Хоць валоку якую панскай зямлi.
Што iм iхнi лес,
Вялiкi й суровы?
Што iм, — мо ўжо адкажаш нарэшце ты, —
Да загнанай, забiтай, задушанай мовы,
Іх вялiкасць першы вандроўны артыст?..»

Вядома, такі альтруізм рэдка знаходзіць разуменне, нават у сям'і. Першая жонка Буйніцкага Францішка падзяляла захапленне мужа, дочкі былі выхаваны аднадумкамі. А вось калі ён аўдавеў і ажаніўся зноў, другая жонка захапленнем мужа, якое забрала вялікую частку маёмасці, абуралася. Нарэшце не вытрывала, заявіла: «Здурнеў пан Ігнат, я не магу глядзець на тыя мужыцкія танцы!» Падхапіла маленькую дачку Яўгенію і з'ехала да сваякоў у Магілёў.

А першы беларускі тэатр працягваўся. Паездкі ў Санкт-Пецярбург, Мінск, Вільню, Варшаву сталі гісторыяй і трыумфам. Пасля выступу на Першым беларускім вечары ў Вільні газета пісала: «Публiка проста адурэла, усе бясконца крычалi: «Брава, бiс!» Па 3 — 4 разы прыйшлося танцаваць адзiн танец. Танцоры, хлопцы i дзяўчаты, пад кiраўнiцтвам Буйнiцкага падабралiся такiя, што аж сцэна грымела ад залiхвацкага тупату i ў вачах мiльгацела, як танцавалi «Лявонiху», «Мяцелiцу» або калi дзесяць прыгожа апранутых пар завiвалiся даўгiм хвастом у «Вераб’i».

Дзякуючы прысутнасці на такім паказе Янка Купала стварыў несмяротную «Паўлінку». Зоркай трупы Буйніцкага была Уладка Станкевічанка, напалову францужанка, «душа вiленскай беларускай сябрыны». Уладка, «дзяўчына, кветка-лiлея», стане жонкай Янкі Купалы. Дзякуючы Буйніцкаму польскі кампазітар Людамір Рагоўскі напісаў музыку на словы верша Янкі Купалы. «Калi паднялася занавеска i велiчна загрымелi словы песнi Янкi Купалы «А хто там iдзе ў агромнiстай такой грамадзе? — Беларусы!», уся набiтая паўнюсенькая заля ўстала», — узгадваў Алесь Бурбіс.

З дочкамі. Фота Сяргея Галесніка

Канспіралагічная трупа

Граць на беларускай мове, дэманстраваць нацыянальную культуру — гэта было смела. І ў трупу прыходзілі людзі адважныя. Рыгор Семашкевіч апісвае так: «Iдуць з Буйнiцкiм, з яго дочкамi i зяцем па пыльнай летняй дарозе за падводамi. Артысты — дзяўчаты i хлопцы — дзе пад’едуць, дзе i пройдуцца… Але падводы рыпяць нездарма. Што там тыя згрызоты з начальствам, цёмнымi шляхцюкамi, калi просты люд i за дзясяткi вёрст дабiраецца да мястэчкаў, каб паглядзець на свой тэатр. Дзеля гэтага варта вандраваць па пыльных дарогах, iсцi за падводамi, як iдуць цяпер Цётка i Бурбiс. Зрэшты, мала хто нават у трупе ведае, хто яны i што. Артысты. Цётка хаваецца пад псеўданiмам Крапiвiха, Бурбiс выступае пад прозвiшчам Алексеенка».

Крапівіха, Цётка, яна ж Алаіза Пашкевіч, і Алесь Бурбіс былі вядомымі рэвалюцыянерамі. Бурбіс адседзеў тры гады ў Мінскім астрозе за арганізацыю «бульбяных забастовак» парабкаў на Наваградчыне. Ён з бляскам гуляў характэрныя ролі, напрыклад, вандроўнік у інсцэніроўцы аповеду Элізы Ажэшкі «Зімовым вечарам».

Беларускіх п'ес катастрафічна не хапала, даводзілася «абеларушваць» іншыя. Напрыклад, у перакладзе п'есы ўкраінца Крапіўніцкага «Пашылiся ў дурнi» мянялі Кіеў на Вільню, Чыгірына — на Смаргонь. У трупе ўдзельнічала дружная сям'я Радзевічаў — Чэслаў, Ядвіга і Леапольд. Неўзабаве Леапольд у свае 17 гадоў адаслаў у «Нашу Нiву» першую п'есу — «Блуднiкi», так яго п'есы папоўнілі рэпертуар першага беларускага тэатра.

Смерць у танцы

Пераследу цэнзуры, утрыманне трупы за свой кошт… «Крамольны» тэатр ў 1913 годзе давялося закрыць. Да таго часу ў Буйніцкага застаўся ў валоданні толькі дом, зямля сышла ў аплату «мужыцкiх скокаў».

Ігнат Буйніцкі памёр 22 верасня 1917 года, у 56 гадоў. На Першай сусветнай — яго мабілізавалі ў інтэнданцкія войскі. Існуе дзве версіі смерці Ігната. Адну прыводзіць Рыгор Семашкевіч: «Паводле ўспамiнаў Iвана Голера, калi Буйнiцкi пайшоў на вайну, ён у Палачанах арганiзаваў вечарыну, стаў танцаваць. У час танца ў яго пайшла горлам кроў». Іншая версія — памёр ад тыфу ў шпіталі. Аднак дакументаў пра гэта пакуль не знойдзена. Вядома, версія аб смерці падчас танца прыгожая… Голер успамінаў словы Буйніцкага: «Я ад танцаў i памру». «Досыць размоў! Мае хлопцы—малойцы i дзяўчаты—прыгажунi застаялiся, скокаў зачакалiся!» — звыкла «запальваў» публіку дзядзька Ігнат. Інсульт? Сэрца не вытрымала? Хто цяпер ведае…

Рэканструкцыя касцюмаў артыстаў Ігната Буйніцкага з музея Празароцкай сярэдняй школы. Фота перададзена Празароцкай сярэдняй школай

Буйніцкага пахавалі на салдацкіх могілках каля вёскі Палачаны на Маладзечаншчыны. Сям'я вярнула яго на радзіму. «Антон Луцкевiч ва ўспамiнах пiша, што калi дочкi Ванда i Гэля прывезлi астанкi бацькi ў 1918 годзе ў Палевачы на цягнiку, каб пахаваць яго ў трох соснах, як гэтага хацеў сам дзядзька Iгнат, то на станцыю не прыйшоў нi адзiн жыхар. Магчыма, час тады быў такi, цьмяны».

Рыгор Семашкевіч ўжо не ўбачыць тых соснаў. «Старыя забытыя могiлкi за чыгункай. Надмагiльны курганок Буйнiцкага паглынула зямля. Толькi адна чэзлая асiна шумiць над магiлай». Пасля перапахавання праху Буйніцкага на плошчы ў Празароках там ўсталявалі помнік работы народнага скульптара Івана Міско.

Згубленая світка, недабудаваны музей

Была ідэя і аднавіць сядзібу Буйніцкага ў Палевачах, арганізаваць там музей. Шмат разоў браліся — так і не дабудавалі. Затым спрабавалі прадаць даўгабуд. Эх, няма ў людзей арганізатарскіх здольнасцяў Буйніцкага! Сённяшні Купалаўскі тэатр паходзіць ад трупы Беларускага драматычнага тэатра, той, у сваю чаргу, заснаваны на базе Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. А ствараў таварыства Буйніцкі! Прыязджаў у Мінск ужо ў ваеннай форме. І артысты яго трупы доўга бліскалі на падмостках.

На працягу многіх гадоў у тэатры існаваў артэфакт — світка Буйніцкага, у якой ён выступаў. Яе перадавалі акцёру, які лепш за ўсіх выконваў ролі, якія граў сам Ігнат. На жаль, і світка знікла.

«I гарэць той славе, нятленнай, шырокай,
Да апошнiх, бязведамных нашых вякоў
За адну тваю спробу замест валокi
Мову людзям вярнуць i зямлю бацькоў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Людміла Рублеўская, sb.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Пазняк на кабінет Ціханоўскай: У палітычным сэнсе было б лепш гэтую групоўку ліквідаваць
Былому галоўнаму рэдактару «Барысаўскіх навін» далі 15 сутак арышту
Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі цэтлікамі
Венгрыя і Славакія аплацілі транзіт расійскай нафты праз Украіну
«Прыйшлі і прыставілі пісталеты да галавы». Як Расія ўсталявала кантроль над інтэрнэтам у Херсонскай вобласці
У Літве пазбавілі дзяржаўных узнагарод фігурыстаў, якія выступалі на шоу ў Расіі
Да 16 гадоў турмы. Вынеслі прысуды бабруйскім «рэйкавым партызанам»
Усяго патроху
Аляксандр Глеб сышоў у TikTok і пажартаваў на тэмы мастурбацыі ВІДЭА
У WhatsApp можна будзе хаваць тэлефонны нумар падчас перапіскі
«Купілі стэйкі па прывабнай цане і здзівіліся». Што за чырвоная рыба прыехала ў нашы крамы? 1
Навукоўцы высветлілі, колькі гадоў старым дубам ля гродзенскага Новага замка 1
Паглядзіце на чырвоныя лініі на малюнку: яны прамыя ці крывыя? 3
Папулярнага ютубера з Бангладэш забрала паліцыя. Ён спяваў песні на вершы Рабіндраната Тагора, але рабіў гэта без павагі
Індыйскі красовер Mahindra Scorpio-N зрабіў фурор, за хвіліну аформлена 25 000 перадзамоў 1
Спорт
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 1
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
У Беларусі збіраюцца развіваць футгольф 1
Трэніраваць зборную Беларусі па тэнісе перакінулі спецыялістку з Федэрацыі рукапашнага бою
Кінула працу на рудніку і стала чэмпіёнкай Беларусі па бодзібілдынгу 19
Баскетбалістку, якая зарабляе найбольш у свеце, асудзілі ў Расіі да 9 гадоў зняволення
Здарэнні
Сям'я назбірала грыбоў у лесапарку ў Сухараве і трапіла ў рэанімацыю
У Гомельскім раёне 60-гадовы мужчына пагражаў 12-гадоваму падлетку нажом
У Ельскім раёне ноччу сутыкнуліся тры камбайны. За рулём аднаго з іх быў 14-гадовы падлетак
У Салігорскім раёне чалавек утапіўся ў возеры
У мінскім пераходзе п'яная кампанія збіла дзяўчыну і хлопца за адмову праспяваць песню 5
На Крыце беларуску абвінавацілі ў выкраданні 7-гадовага дзіцяці 1
Пад Ваўкавыскам выратавалі cабаку і кацяня, якія праваліліся ў калодзеж
Карысная інфа
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
З-за навальніц на нядзелю абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі 1
Здароўе
Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады 11
Нарколаг — пра бяспечныя дозы выпіўкі, самы шкодны від алкаголю і тое, калі варта звярнуцца па дапамогу 8
Мінздароўя: Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі 70% беларусаў
Сталі вядомыя пяць прыкмет новага штаму кавіду, якія вы можаце не заўважыць
Мова
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Сэрвіс Slounik.org абнавіў дызайн і займеў мабільную версію
Сайт CityDog пачаў эксперымент, каб папулярызаваць беларускую мову 4
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
У Зімбабвэ адмовіліся ад закупу пажарных машын у Беларусі
На «Нафтане» шукаюць 120 работнікаў
Ад 800 еўра. На якія заробкі ў Еўропе могуць разлічваць беларусы? 3
Змяніўся топ рэкламадаўцаў і стала больш расіян. Што адбываецца на рынку медыйнай рэкламы ў Беларусі
Меркаванні
Ільяш: Мы павінны прызнаць, у 2020-м у беларусаў не было ніводнага шанцу. Цяпер яны з'яўляюцца 7
Класкоўскі: Не магу прыпомніць прыкладаў, калі ўрад у выгнанні з-за мяжы здзейсніў нейкія пераўтварэнні і скінуў рэжым 9
Ірына Халіп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязняў 16
Дынько: Стварэнне «кабінетаў» за мяжою часта ўяўляе сабой падмену рэальнай дзейнасці 36
Гісторыя
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Таджыкістан: велічная гісторыя не гарантуе велічнай сучаснасці 7
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Рэпартаж са змрочнай турмы ў Баранавічах. Як там вязні сядзелі ў 1931 годзе і як вешалі асуджаных на смерць
Гісторык: Варагі загаспадарылі на Русі, бо заслугі ставілі вышэй за выслугу 4
Культура
«Мне так хочацца, каб гэтую песню пачулі. Менавіта сёння». «Акрэсцінскі вальс» Кацярыны Ваданосавай ВІДЭА
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
«Чума» Альбера Камю і наша сучаснасць. Новае відэа Андрэя Хадановіча
Уладзімір Сцяпан: У іх свая мерка літаратуры — колькасць базавых
У гурта NAVIBAND выйшлі новыя песня і кліп на песню «Свяці». 1
Малдаванка вывучыла беларускую мову і напісала на ёй кнігу 2
«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй 5
Навука і тэхналогіі
Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее 2
Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма 2
Хакер узламаў баявога робата з ЗША і расказаў, як гэта можа зрабіць кожны 1
Штучны інтэлект ужо стварае мастацтва. Ці здолее ён замяніць крэатыўны клас? 3
Любіце сачыць за самалётамі палітыкаў і знакамітасцяў праз анлайн-трэкеры? Расказваем, як яны працуюць
Навукоўцы часткова аднавілі працу сэрца і мозгу свінні праз гадзіну пасля яе смерці 1
Xiaomi паказала гаджэт, які дазволіць кіраваць разумным домам сілай думкі
Каханне і сэкс
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 33
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
Свет
Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі цэтлікамі
Венгрыя і Славакія аплацілі транзіт расійскай нафты праз Украіну
«Прыйшлі і прыставілі пісталеты да галавы». Як Расія ўсталявала кантроль над інтэрнэтам у Херсонскай вобласці
Амерыканская кампанія Purina згарнула вытворчасць кармоў для жывёл у Расіі
У Літве пазбавілі дзяржаўных узнагарод фігурыстаў, якія выступалі на шоу ў Расіі
«Дзе б вы ні былі, смерць дасягне вас». Саудаўскі дыпламат памёр проста пасля гэтых слоў ВІДЭА 3
Урад Латвіі падоўжыў рэжым надзвычайнай сітуацыі каля мяжы з Беларуссю
Галоўнае
Пазняк на кабінет Ціханоўскай: У палітычным сэнсе было б лепш гэтую групоўку ліквідаваць
«Выдыхаем і ідзём на пляж». Фейгін патлумачыў, чаму Масква не вінаваціць Украіну ва ўдары па авіябазе ў Крыме
Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі цэтлікамі
«Прыйшлі і прыставілі пісталеты да галавы». Як Расія ўсталявала кантроль над інтэрнэтам у Херсонскай вобласці
У Літве пазбавілі дзяржаўных узнагарод фігурыстаў, якія выступалі на шоу ў Расіі
Да 16 гадоў турмы. Вынеслі прысуды бабруйскім «рэйкавым партызанам»
Аляксандр Глеб сышоў у TikTok і пажартаваў на тэмы мастурбацыі ВІДЭА
Усяго патроху
За 2000—4000 еўра знойдуць румынскіх сваякоў і польскія карані. Як фірмы-пасярэдніцы робяць беларусам грамадзянства ЕС? 2
Ад 800 еўра. На якія заробкі ў Еўропе могуць разлічваць беларусы? 3
Гісторыя віруснага здымка. Пагутарылі з мастаком, які прыкаваў сябе да банера на 3 Ліпеня
«Дзе б вы ні былі, смерць дасягне вас». Саудаўскі дыпламат памёр проста пасля гэтых слоў ВІДЭА 3
Фота / Відэа
«Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не ператварыцца ў рабоў
Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай 21
Апытанка
Самае чытанае
Былы сілавік Ігар Макар прэтэндуе на беларускага Стэтхэма ФОТАФАКТ 17
Ціханоўская стварае кабінет, мэта якога — «дэакупацыя краіны і правядзенне свабодных выбараў» 36
Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай 21
Ільяш: Мы павінны прызнаць, у 2020-м у беларусаў не было ніводнага шанцу. Цяпер яны з'яўляюцца 7
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Самае лайканае
Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай 21
«Ёсць тры групы людзей». Азараў раскрыў некаторыя дэталі плана «Перамога» 8
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 29
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды? 28
У Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», Латушка і Пракоп'еў патрабуюць стварэння ўрада АНЛАЙН 37
Гарачыя тэмы
Былы сілавік Ігар Макар прэтэндуе на беларускага Стэтхэма ФОТАФАКТ 17
«Я лічу сілавое рашэнне рэальным». Вось што сказаў Валерый Сахашчык у першай пасля прызначэння прамове 21
Ціханоўская стварае кабінет, мэта якога — «дэакупацыя краіны і правядзенне свабодных выбараў»
абнаўлялася анлайн
36
Паглядзіце на чырвоныя лініі на малюнку: яны прамыя ці крывыя? 3
Ільяш: Мы павінны прызнаць, у 2020-м у беларусаў не было ніводнага шанцу. Цяпер яны з'яўляюцца 7
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 29
Ірына Халіп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязняў 16
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх