Здарэнні55

У парку Чалюскінцаў вагончык «амерыканскіх горак» насмерць збіў адміністратара

Трагедыя здарылася ўдзень 22 жніўня.

«Цяпер тут хуткая, вось ужо хвілін 15 як не з'язджае, — распавёў чытач парталу Onliner.by. — Сам атракцыён ачапілі і ўсіх адтуль адганяюць. Ужо вядома, што мужчына загінуў. Тут ёсць людзі, якія ехалі ў гэтым вагончыку, кажуць, што мужчына палез па навушнікі. Мабыць, думаў, што паспее…».

Атракцыён сапраўды ачэплены, стаіць машына хуткай. На месцы здарэння працуюць следчыя.

 «Сёння пасля абеду супрацоўнік атракцыёна, мужчына 1959 года нараджэння, зайшоў у забароненую зону падчас працы атракцыёна і быў траўмаваны кабінкай, — паведаміў «Нашай Ніве» Аляксей Клімовіч, афіцыйны прадстаўнік СК па Мінску. — У выніку ад траўмаў ён памёр на месцы. У цяперашні момант высвятляюцца абставіны здарэння, праводзіцца праверка».

Па чутках, мужчына палез за навушнікамі, якія выпалі з кішэні мінулых наведнікаў атракцыёна. Чаму ён вырашыў залезці падчас руху кабінкі — невядома.

Дарэчы, «пасажыры» той кабінкі наўпрост сышлі яшчэ да прыезду хуткай і следчых.

«Следчыя шукаюць відавочцаў і пасажыраў той кабінкі і просяць іх звярнуцца ў Першамайскі раённы аддзел Следчага камітэта ці патэлефанаваць па тэлефону 8-017-280-02-02», - сказаў Аляксей Клімовіч.

Па словах адміністрацыі парка, атракцыён належыць прыватнай кампаніі ТАА «Лета-Парк», якая арэндуе ў парка Чалюскінцаў шэраг пляцовак, на якія ставіць свае атракцыёны.

Па словах супрацоўнікаў парка, загінулы працаваў на атракцыёне з мінулага года. Схільнасцю да алкаголю не вылучаўся. 

Атракцыён раней ужо «свяціўся» у навінах. У сярэдзіне мая тут заселі людзі на вышыні 10 метраў. Тады высветлілася, што «амерыканскія горкі» сапраўды былі дастаўленыя ў парк Чалюскінцаў з Dreamland у пачатку 2015 года па прычыне нерэнтабельнасці на старым месцы.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць