Мінскі фатограф зрабіў ГАРАЧЫЯ ФОТЫ дзяўчыны з кнігай Караткевіча 18+
Пару дзён таму ў інстаграме мінскага фатографа Сяргея Макшуна з'явілася фота дзяўчыны, каля якой стаяў пакунак з кнігай Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».
«Гісторыя пра тое, як юная прыгажуня захапілася чытаннем кнігі. Вам цікава, ці дачытае яна яе да канца?», — спытаўся ён і выклаў вялікую эратычную фотасесію, якая хутка разляцелася па беларускім інтэрнэце.
Глядзіце самі.
Як патлумачыў фатограф «Нашай Ніве», ён вырашыў згуляць на кантрастах: маўляў, вось сэксуальная дзяўчына, і вось яна чытае сур'ёзную кнігу.
«Што да выбару твора, то я не скажу, што ўсё гэта задумвалася як рэклама менавіта беларускай літаратуры ці Караткевіча. Проста кніжка прыгожая, мне яе падарылі нядаўна, мне спадабалася, і я падумаў «трэба ўзяць». Гэта элемент, галоўная тут дзяўчына, якая глядзіць не ў тэлефон, а ў кнігу», — дадаў Сяргей.
Таксама фатограф сказаў, што калі грамадства добра ацэніць ідэю, то могуць з'явіцца серыі і з іншымі беларускімі кнігамі.
-
Наталля Цылінская: Замужам я была чатыры разы. Мы створаны, каб нас насілі на руках, калі крыху буйнейшая — пакліч сябра
-
Экс-зорка зборнай Германіі кінуў вядомую тэнісістку. Ён здрадзіў ёй з тэлевядучай
-
Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
Каментары