Грамадства

Завялі новыя крыміналкі супраць Лагвінца, Шанцава і Судаленкі

Стала вядома, што апошнімі днямі ў рамках так званай «спецвытворчасці» завялі новыя завочныя крымінальныя справы супраць вядомых беларускіх дзеячаў, якія цяпер знаходзяцца за мяжой. У прыватнасці, вядома пра справы супраць грамадска-палітычных дзеячаў Алеся Лагвінца і Уладзіміра Шанцава, а таксама супраць праваабаронцы Леаніда Судаленкі.

Алесь Лагвінец

Новую крымінальную справу супраць аднаго з былых кіраўнікоў Руху «За Свабоду», а цяпер выкладчыка і праграмнага дырэктара Вольнага беларускага ўніверсітэту Алеся Лагвінца Следчы камітэт распачаў пасля шэрагу ягоных інтэрв'ю незалежным СМІ. 1 ліпеня 2024 года яго ўжо завочна асудзілі да 10 гадоў зняволення па так званай справе «20 экспертаў», а таксама дадалі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».

26 красавіка, тры чалавекі, якія прадставіліся супрацоўнікамі КДБ, апыталі цесця і цешчу Алеся. Таксама ў іх прысутнасці яны апячаталі дом Лагвінца на падставе рашэння следчага А. А. Шрубіка ад 31 сакавіка 2025 года. Новую крымінальную справу распачалі паводле чатырох артыкулаў КК, па якіх Алеся Лагвінца ўжо судзілі летась.

Супрацоўнікі КДБ выказалі зацікаўленасць у непасрэдным кантакце з Алесем, але той каментуе:

«Жадання і патрэбы ў камунікаванні з прадстаўнікамі незаконных уладаў ці спецслужбаў Беларусі ў мяне няма».

74-гадовага в. а. старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзіміра Шанцава збіраюцца судзіць за ўдзел у перадачы «Палітбамонд» на ютуб-канале 6tv Bielarus, які рашэннем старшыні КДБ ад 29 лістапада 2023 года прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

Уладзімір Шанцаў

Урэшце, у дачыненні да праваабаронцы Леаніда Судаленкі распачалі новыя крымінальныя справы за «іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна». 9 красавіка супраць яго была заведзена справа за стварэнне і публікацыю 28 мая 2024 года відэа «Вясна прыйдзе» на ютуб-канале Viasna96. А яшчэ дзве справы завялі 20 і 24 лютага — за ўдзел у той жа перадачы «Палітбамонд» на ютуб-канале 6TV Bielarus.

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць