Грамадства2323

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на сумесным расійска-беларускім прапагандысцкім мерапрыемстве ў Валгаградзе, заявіў, што школьнікам неабходна дэманстраваць архіўныя кадры ваенных дзеянняў без цэнзуры, нават калі гэта можа траўмаваць іх псіхіку. Маўляў, цяпер «не час разважаць пра наступствы».

«Лічбы і факты важныя, але яшчэ важнейшыя эмоцыі і сэнсы. І кадры ваеннай хронікі — без купюр», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што падобныя матэрыялы актыўна выкарыстоўваюцца як у Расіі, так і ў Беларусі.

«Не час разважаць пра траўмаваную псіхіку дзяцей, якія могуць убачыць гэтыя страшныя здымкі і відэа, якія мы часта дэманструем… Не трэба тут нам дрыжаць, што хтосьці гэта ўбачыць паменш, пабольш. А як ім растлумачыць, чаму мы сёння адчайна змагаемся за гэтую гістарычную памяць?» — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым ён прызнаў, што сучаснаму пакаленню складана адчуць падзеі Другой сусветнай вайны, ад часу заканчэння якой прамінула ўжо 80 гадоў.

«Ужо няма нерва той эпохі. Але яны павінны бачыць праўду і рабіць высновы», — лічыць Лукашэнка. 

Каментары23

  • Ёсік
    29.04.2025
    Забойства на Пушкінскай, зьбітых амапаўцамі ды губазікаўцамі грамадзян таксама пакажыце? Псіхічна хворы дзед, абвастрэньне.
  • небяспечны
    29.04.2025
    псіхапат
  • "по образу и подобию"
    29.04.2025
    "вышэбога" хоча стварыць як мага больш псіхапатаў такіх, як сам?

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць