Здарэнні

Кіроўцы былі цвярозыя. Што вядома пра аварыю аўтобуса пад Варшавай, у якой пацярпеў беларус

Аўтобус беларускай кампаніі VisitTour раніцай 29 красавіка трапіў у двайную аварыю каля варшаўскага аэрапорта. У паліцыі расказалі тэлеканалу «Белсат», што вядома пра здарэнне.

Беларускі аўтобус, што трапіў у аварыю пад Варшавай
Беларускі аўтобус, што трапіў у аварыю пад Варшавай 29 красавіка 2025 года. Фота: Jacek Dobrzyński / XSHARE

Аўтобус, які кіраваўся з Мінску ва Уроцлаў, ехаў па хуткаснай трасе S2 пад Варшавай, каля аэрапорту імя Фрэдэрыка Шапэна. Каля 3-й гадзіны ночы аўтобус з’язджаў на трасу S79, з’ехаў з дарогі на павароце, урэзаўся ў агароджу і перакуліўся на бок. На месца здарэння прыехалі ратаўнікі. Падчас аказання дапамогі пацярпелым у пажарную машыну ўрэзаўся грузавік.

У выніку дзвюх аварый пацярпелі і трапілі ў шпіталі 14 чалавек, ува ўсіх траўмы, якія не пагражаюць жыццю, сказалі «Белсату» ў паліцыі. У шпіталях грамадзяне Беларусі і Украіны, таксама быў шпіталізаваны адзін пажарнік, які ўжо пакінуў шпіталь.

Раней прэс-сакратар Мазавецкай ваяводскай станцыі Meditrans казаў, што пацярпелі 17 чалавек: 15 з аўтобуса і двое з іншых машынаў. У аўтобусе было 26 чалавек і кіроўца. Пацярпелі ў асноўным жыхары Украіны, але таксама адзін беларус, адзін іспанец і трое палякаў. Самаму маладому ўдзельніку аварыі 17 гадоў, найстарэйшаму — 59. За рулём грузавіка, які ўрэзаўся ў пажарную машыну, быў 49-гадовы грамадзянін Украіны.

Якія былі прычыны аварыі, следчыя змогуць сказаць па выніках расследавання: паліцыя не выключае, напрыклад, перавышэнне хуткасці ці тое, што кіроўца заснуў за рулём. Кіроўцы аўтобуса і цяжкавіка былі цвярозыя, дадалі ў паліцыі: у выдыханым паветры не зарэгістравалі алкаголю.

Пасажырскія аўтобусы, што едуць з Беларусі ў Польшчу, нярэдка вымушаныя стаяць у чэргах на мяжы шмат гадзінаў. Паводле чату пра пераход мяжы, цяпер з беларускага боку ўезду ў Польшчу чакае 70 аўтобусаў. Раней выкліканая гэтым стомленасць кіроўцаў называлася прычынаю падобных аварый.

У кампаніі VisitTour адмовіліся каментаваць здарэнне. Не мелі ніякай інфармацыі і ў амбасадзе Беларусі ў Польшчы. Але ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі заявілі, што пасольства гатовае аказаць беларусам усю неабходную консульска-прававую дапамогу. Тэлефон для пільнай сувязі: +48 660 012 074. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць