Англійскі навуковы стартап Portal Instruments распрацаваў прыладу, якая дазваляе ажыццяўляць бязбольныя ін'екцыі без прымянення іголак, і ўжо заключыў дамову з японскай кампаніяй Takeda, якая дапаможа выпусціць такі «шпрыц» у продаж.

Дастаўка лекаў пад скуру ў прыладзе ажыццяўляецца за кошт стварэння вельмі тонкага струменьчыка медыкаменту пад высокім ціскам. Шырыня патоку вельмі малая, таму момант упырсквання практычна незаўважны для пацыента. Працэс адбываецца вельмі хутка і не выклікае болю, таму асабліва карысным такі «электронны шпрыц» будзе для лекавання дзяцей.
Прадавацца прылада будзе пад назвай PRIME, а першыя лекі, якія будуць выкарыстоўваць сумесна з гаджэтам, створаныя для лячэння язвавага каліту.
Доза з ін'екцыяй змяшчаецца ў спецыяльны рэзервуар з мікраскапічнай адтулінай, праз якую магутны электрамагнітны механізм выштурхвае лекі з велізарнай хуткасцю, якая дасягае 200 метраў за секунду.

-
Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды
-
Беларускія вучоныя пахваліліся папяровымі кубачкамі, вырабленымі па новай тэхналогіі. Такія то рабілі даўно, але нашы дадалі іншае рэчыва
-
«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук
Каментары