Грамадства77

Вось такі «Беларускі вечар» у Лондане: гарэлка, селядзец, «Харошкі»

«Падзялюся ўражаннем ад свайго наведвання падзеі «of celebration of Belarusian and food, music, film, poetry, literature, and more» у Лондане», — піша ў сябе ў фэйсбуку беларус, аўтар «Нашай Нівы» Алесь Герасіменка, які цяпер вучыцца ў сталіцы Вялікабрытаніі.

Фота са старонкі Алеся Герасіменкі ў фэйбуку.

«Падзея была незвычайная тым, што была арганізаваная ў адной з лонданскіх сінагог. Ды не простай, а Reform! Я трапіў на падзею, бо арганізатары хацелі бачыць кагосьці з Беларусі.

На ўваходзе ў сінагогу мяне сустрэў хлопец, апрануты ў стылі танцораў ансамбля «Харошкі». Ён па-расейску з акцэнтам прапанаваў мне пакаштаваць хлеб з соллю. Такую рэч я бачыў толькі ў тэлевізары. Я сказаў, што ўжо добра павячэраўшы, і прайшоў у залю.

Reform-сінагога аказалася вельмі падобнай да школьнай актавай залы. У зале стаялі сталы, а за імі сядзелі прадстаўнікі лонданскай габрэйскай дыяспары. Пераважна, па выглядзе, пенсіянеры. Яны елі селядзец і запівалі яго канешне ж… гарэлкай. Уваход каштаваў недзе 30 рублёў.

У зале таксама быў арганізаваны бар. Выбар быў не вельмі шырокі: кампот альбо гарэлка.

Я ўзяў кампот, прайшоў да свабоднага стала і сеў, чакаючы на заяўленую беларускую музыку, паэзію і літаратуру. Да мяне падышла арганізатарка, якая сказала, што я адзіны беларус на гэтым вечары.

Перформанс пачаўся з прэзентацыі дабрачыннага праекта, які арганізаваў гэту падзею. Праект завецца The Together Plan. Яго ідэя простая: багатыя лонданскія габрэі маральна і матэрыяльна дапамагаюць бедным габрэям з Беларусі, які перажылі Халакост.

На экране з'явіліся фоты жанчыны з Віцебска, якая выглядала на гадоў 70. Пачаўся расповяд пра беларускіх габрэяў і Халакост.

Пасля пачалося знаёмства з Беларуссю. З яго можна было зрабіць выснову, што ў Беларусі жыло шмат габрэйскіх мастакоў. Там таксама і п'юць шмат vodka, і заядаюць яе сялёдкай і крэкерамі. Прагучала некалькі музычных кампазіцый: габрэйскіх і расейскіх. Таксама я даведаўся, што шмат амерыканскіх галівудскіх дзеячаў паходзяць з Расіі. У Беларусі была мяжа аседласці, пасля рэвалюцыя, пасля Другая сусветная і Халакост, пасля быў Чарнобыль.

Уласна беларускай культуры тычыўся толькі адзін момант вечара: верш Купалы, зачытаны хлопцам з «Харошак». У астатнім выглядала, што Беларусь — гэта такое месца, дзе жыло шмат габрэяў, але ўсе ўжо з'ехалі альбо былі забітыя. Некалькі, праўда, засталося, і іх трэба тэрмінова ратаваць. У Беларусі таксама любяць габрэйскія спевы і танцы, расейскую музыку, савецкія рэчы і гарэлку. Таксама там ёсць некалькі дзіўных людзей, якія пішуць вершы па-беларуску.

Вось такая Беларусь.

Наступны вечар «пра Беларусь» адбудзецца ў Лондане 8 красавіка».

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць