Улада2222

Мінюст пярэчыць словам дэпутата Місько: прымаць законапраекты на дзвюх дзяржаўных мовах можна

Гомельскі юрыст Ігар Случак раней звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў з прапановай зрабіць абавязковым выданне ўсіх нарматыўных актаў на дзвюх дзяржаўных мовах. Сёння доля тых дакументаў, што маюць беларускую версію, проста мізэрная — 3,1% ад 200 тысяч.

Максім Місько, фота tut.by.

У адказе Случаку за подпісам намесніка старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Максіма Місько гаварылася, што «заканадаўчымі актамі і Рэгламентам Палаты прадстаўнікоў не прадугледжаны механізм прыняцця законапраектаў на дзвюх дзяржаўных мовах адначасова.

Так, напрыклад, не вызначаны пытанні неабходнасці дублявання пакета суправаджальных дакументаў да законапраекта, працэдуры прыняцця законапраекта на дзвюх дзяржаўных мовах (выносіць на галасаванне абодва тэксты або толькі адзін) і пацвярджэння аўтэнтычнасці тэкстаў».

Ігар Тушынскі, фота з сайта Міністэрства юстыцыі.

У той жа час намеснік міністра юстыцыі Ігар Тушынскі даводзіць, што заканадаўствам дапускаецца магчымасць прыняцця нарматыўных прававых актаў на дзвюх дзяржаўных мовах. У законе ясна напісана: «Нарматыўны прававы акт прымаецца (выдаецца) упаўнаважаным на тое органам (службовай асобай) на беларускай і (або) рускай мовах».

Больш за тое, Тушынскі зазначае, што «на заканадаўчую практыку прыняцця актаў заканадаўства, у прыватнасці на беларускай мове, можа ўплываць, у першую чаргу, менавіта парламент». Адпаведна, і сам дэпутат Максім Місько ў тым ліку.

Каментары22

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

Пацверджаныя страты Расіі ва Украіне перавысілі 60 тысяч чалавек забітымі5

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ1

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні1

На праклёны дачкі Ірыны Фарыён забойца ніяк не рэагаваў, а заявіў: «Час пакажа»3

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны3

Стала вядома імя і загулы расійскага «шэф-кухара», які быў насамрэч агентам3

Гродзенцы сталі ў велізарную чаргу, каб перарэгістраваць аўто. ГУБАЗіК будзе разбірацца, хто «нагнятае сітуацыю»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →