Тэатр55

У эфіры «Радзіва «Прудок»: 16 мая ў Купалаўскім пройдзе прэм’ера па Горвату

16 мая ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца прэм'ера спектакля па матывах кнігі Андруся Горвата «Радзіва «Прудок». Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Генеральны партнёр пастаноўкі — кампанія velcom. Рэжысёрам спектакля выступае вядомы акцёр Купалаўскага тэатра Раман Падаляка.

«Радзіва «Прудок» распавядае пра мінскага журналіста і дворніка Купалаўскага тэатра Андруся Горвата, які вырашыў з'ехаць у вёску Прудок аднаўляць дом свайго дзеда і прамяняў мітусню вялікага горада на радасці вясковага жыцця і блізкасць да ўласных каранёў. Свае ўражанні ён спачатку размяшчаў на асабістай старонцы ў Facebook — потым гэтыя запісы сталі кнігай. А з 16 мая кніга стане спектаклем.

«Андрусь Горват — наш даўні сябар яшчэ з часу яго працы ў тэатры. Пасля ад'езду ў Прудок ён напісаў кнігу. Ідэю паставіць спектакль мы абмяркоўваем ужо даўно. Я вельмі рады і ўдзячны ўсім, што зараз такая магчымасць у нас з'явілася», — распавядае рэжысёр спектакля Раман Падаляка.

Напрыканцы 2017 года Раман Падаляка падаў свой праект «Радзіва «Прудок» на конкурс рэжысёрскіх эксплікацый Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і стаў адным з шасці лаўрэатаў, якія атрымалі грант на пастаноўку.

Генеральным партнёрам спектакля выступіла кампанія velcom, якая традыцыйна надае вялікую ўвагу праектам, прысвечаным падтрымцы беларускай мовы, літаратуры і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.

У 2017 годзе «Радзіва «Прудок» атрымала прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча і ўвайшла ў шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Кніга Андруся Горвата стала сапраўдным бэстселерам сучаснай беларускай літаратуры. Тыраж у 1000 асобнікаў быў распрададзены ў Купалаўскім тэатры за лічаныя гадзіны.

«Думаю, калі і можна казаць аб нейкім феномене папулярнасці маёй кнігі, гэта тое, што яна дапамагла тым, хто забыў, успомніць, а тым, хто не здагадваўся, — зразумець, як важна ведаць і любіць месца на гэтай зямлі, адкуль ты выйшаў, і не саромецца любіць яго. Ва ўсялякім выпадку, гэта важна для мяне, і таму менавіта так мне хацелася б лічыць. І калі праз спектакль гэтая ідэя знойдзе яшчэ адну сцежачку ў думкі і сэрцы гледачоў, я буду толькі рады», — адзначыў Андрусь Горват.

«Радзіва «Прудок» пачынае новае жыццё ў форме спектакля, а ўпадабаныя чытачамі вобразы прудкоўцаў увасобяць найлепшыя акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Святлана Анікей, Міхаіл Зуй і Зміцер Есяневіч.

Спектакль будзе пастаўлены на Камернай сцэне тэатра, якая з'яўляецца пляцоўкай для рэалізацыі эксперыментальных праектаў маладых рэжысёраў. Асобны сюрпрыз падрыхтаваны для ўсіх прудкоўцаў: гісторыя, героямі якой яны сталі, прыедзе да іх у вёску са спецыяльным паказам спектакля «Радзіва «Прудок».

Квіткі на пастаноўку з'явяцца ў продажы напрыканцы сакавіка, набыць іх можна будзе ў касах тэатра або анлайн. Даведацца больш аб паказе і сачыць за навінамі праекта можна на сайтах velcom.by і kupalauski.by.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Закінуты санаторый на Браслаўскіх азёрах зноў трапіў на аўкцыён. Тры гады таму інвестар купіў яго за рэкордную суму

З 1 верасня ў беларускіх школах увядуць новыя прадметы8

Лінгвістычны ўніверсітэт цяпер будзе звацца іначай. Ранейшую назву Лукашэнка палічыў «мацернай»29

Тэйлар Свіфт абвясціла пра выхад новага альбома4

Марсіянскі метэарыт прадалі на аўкцыёне за вялікія грошы. Улады афрыканскай краіны пратэстуюць2

Сярэдні кошт арэнды кватэры ў Мінску павялічыўся на 10-15%

Удзельнікаў пратэстаў шукаюць па польскай кнізе з фотаздымкамі з маршаў6

Загінуў на вайне зяць Іосіфа Прыгожына5

На якія стыпендыі можна разлічваць пры вучобе на «Гісторыі» ў ЕГУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць