Магілёўская газета вогненным словам прайшлася па футбольным чэмпіянаце свету, які праходзіць у Расіі, паведамляе mspring.online.
У матэрыяле «Вялебныя айцы і праваслаўныя старцы пра футбол» з падзагалоўкам «Шаленства пачалося» неназваны аўтар раскрытыкаваў тых, хто глядзіць матчы чэмпіянату свету.
«Калі святы Васіль Новы з вялікім гневам казаў пра тое, што хрысціяне глядзяць на конскія скачкі, то што ён сказаў пра наш час, калі мільёны праваслаўных хрысціян, або на велізарных стадыёнах, ці утаропіўшыся ў «ікону звера» [тэлевізар] часам з гучнымі крыкамі і размахваннем рукамі, глядзяць, як 22 здаровыя мужыкі бегаюць па полі, займаючыся, строга кажучы, бессэнсоўнай справай», — абураецца аўтар тэксту.
У якасці маральнага аўтарытэту аўтар абапіраецца на жыцці святых і выступы ў СМІ служыцеляў царквы. Іх цытаты — адзіны аргумент супраць футбола і тых людзей, якія глядзяць матчы.
У канцы аўтар заклікае «не захапляцца гульнёй, прыдуманай д'яблам для таго, каб адцягнуць людзей ад Бога і пакаяння».
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!
Каментары