Эканоміка2828

Віцэ-прэм'ер Турчын раскрытыкаваў сістэму камандзіровачных: Дайце 100 даляраў, хай спіць дзе хоча

Сёння на пасяджэнні Рады па развіцці прадпрымальніцтва абмяркоўвалі карэкціроўку Падатковага кодэкса і маёмасныя адносіны. Кіраўнік рады, першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын жорстка раскрытыкаваў сістэму камандзіровачных ў краіне, піша Tut.by. Паводле яго слоў, сістэма павінна спрасціцца.

Аляксандр Турчын. Фота: ced.by.

— Я са здзіўленнем даведаўся, што ў камандзіроўках у нас засталося ўсё як было, — заявіў Турчын. — Ёсць пазіцыя ўрада, ёсць даручэнне Міністэрству фінансаў,- - усе гэтыя рэчы кардынальна спрасціць. Канцэпт пакуль такі: ёсць пэўная сума, пры якой не будуць патрабаваць пацвярджальныя дакументы, і яе смела можна адносіць на выдаткі. Нядаўна быў у камандзіроўцы ў Маскве. Як звычайна дастаў стары пасадачны талон, парваў на дзве часткі і хацеў выкінуць у сметніцу. Добра, што памочнік паспеў яго перахапіць: «Як жа вам аплацяць білет на самалёт?» Паслухайце, але ж аплата прайшла па безнаяўным, ёсць штамп у пашпарце і гэтак далей. Тыя ж сутачныя. Сняданак — мінус 30% ад камандзіровачных, абед — мінус 70%. Нейкія дзіўныя падыходы невядома для якіх мэт прадугледжаныя.

А колькі распачынаецца крымінальных спраў з гэтай нагоды. Напрыклад, кіроўцу далі камандзіровачныя, ён паехаў, пераначаваў у кабіне машыны, а ў гасцініцы ўзяў цэтлік, што там пераначаваў. Правялі па бухгалтэрыі. Затым прыходзяць праваахоўныя органы, распачынаецца крымінальная справа, маўляў, махлярства. Навошта гэта робіцца? Аддайце вы яму гэтыя 100 даляраў, хай дзе хоча, там і спіць. У машыне, у гасцініцы, яшчэ недзе. Колькі наступстваў нясуць гэтыя дзіўныя нормы, проста дзівішся.

Першы віцэ-прэм'ер паабяцаў прыкласці максімум намаганняў, каб у пытанні камандзіровачных «усё было проста і зразумела».

Каментары28

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс4

«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін паведаміў, пра што гаварыў з Трампам7

Сёстры Груздзевы захацелі рабіць праграму пра палітыку, але спалохаліся цэнзуры5

Баранавіцкаму хлопчыку з СМА паспелі зрабіць выратавальны ўкол4

У Мінску матацыкліст сутыкнуўся з аўтамабілем ВІДЭА

17-гадовы стартапер заявіў, што базу карыстальнікаў «Новай Беларусі» ўзламалі. Лібер адказвае: абвінавачванне абсурднае18

Што за Мэнцэн і Зандберг і чаму маладыя палякі масава галасавалі за іх?12

Беларусы пахваліліся першымі баравікамі2

У Ваўкавыску паставяць дзіўную скульптуру за 35 тысяч рублёў3

«Пуцін не ведае, як выйсці з вайны». Вэнс заявіў пра тупік ва ўкраінскім урэгуляванні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс4

«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць