Культура1414

Ёсць магчымасць глядзець анімэ па-беларуску. Скарыстаецеся?

Не так даўно каманда маладых энтузіястаў і аматараў анімэ задумалася пра тое, чаму ў іх няма магчымасці глядзець свае ўлюбёныя стужкі па-беларуску.

Вырашылі і запусцілі праект «AniBel».

«Анімэ — гэта тое, што цікава нам. І тое, што патрэбна сучаснай моладзі, — лічыць стваральнік праекта Уладзь (Wiedy Mi). —Перакладаем звычайна самыя папулярныя і вядомыя анімэ з англійскай або з рускай мовы. Апошнім часам толькі з англійскай, але параўноўваем з іншымі перакладамі».

Цяпер у камандзе «AniBel» каля 20 удзельнікаў. Гэта аўтары, перакладчыкі, рэдактары.

«Мы перакладаем як субтытрамі, так і робім агучку пры магчымасці. Зараз у нас ля 30 анімэ, якія перакладзеныя на беларускую мову, часта з іх агучаная, а частка яшчэ ў працэсе перакладу».

Бліжэйшым часам у планах каманды запусціць свой сайт, дзе будзе магчымасць зручна глядзець усе анімэ па-беларуску ў адным месцы. 

Каментары14

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

Пацверджаныя страты Расіі ва Украіне перавысілі 60 тысяч чалавек забітымі5

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ1

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні1

На праклёны дачкі Ірыны Фарыён забойца ніяк не рэагаваў, а заявіў: «Час пакажа»3

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны3

Стала вядома імя і загулы расійскага «шэф-кухара», які быў насамрэч агентам3

Гродзенцы сталі ў велізарную чаргу, каб перарэгістраваць аўто. ГУБАЗіК будзе разбірацца, хто «нагнятае сітуацыю»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →