Улада1414

Лукашэнка на Новы год падарыў Пуціну сала і элітную бульбу

Аляксандр Лукашэнка падарыў лідарам краін СНД да Новага года эксклюзіўныя ёлачныя шары ручной працы, а Пуціну — сала з бульбай. Пра гэта прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант распавяла ў эфіры вячэрняга шоу «Макаёнка, 9».

У адміністрацыі прэзідэнта доўга думалі над рознымі варыянтамі падарункаў для кіраўнікоў дзяржаў і ў выніку спыніліся на ўнікальных ёлачных шарах ручной работы.

Нефармальная сустрэча лідараў Садружнасці адбылася 6 снежня ў Санкт-Пецярбургу, на ёй прэзідэнтам і ўручылі падарункі з Беларусі.

«Такія шары цяпер вісяць на навагодніх ялінках ва ўсіх лідараў краін СНД», — сказала Эйсмант.

Уладзіміру Пуціну Лукашэнка прэзентаваў сала і некалькі элітных гатункаў бульбы, прычым кожны з іх прызначаецца для гатавання канкрэтных страў. Як патлумачыла Наталля Эйсмант, Пуцін сам папрасіў пра гэтыя падарункі, адказваючы на ​​пытанне Лукашэнкі, што яму яшчэ падарыць на Новы год.

Каментары14

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць