Беларуска ў тыктоку паказала, колькі аліментаў даслаў па пошце тата яе дзіцяці. Каментарыі пад ролікам было б карысна пачытаць чыноўнікам, каб зразумець, чаму ў краіне праблемы з дэмаграфіяй.
«Гэта я шчаслівая іду прапіваць аліменты на дзіця са сваімі мужыкамі», — пажартавала адна з карыстальніц тыктоку. У роліку бачна, што яна трымае ў руках грашовы перавод. Сума «шалёная» — 217 рублёў.
Жанчына спытала ў падпісчыц: «А на што вы траціце аліменты па версіі былога і яго маці?» За тры дні відэа набрала 608 тысяч праглядаў і некалькі тысяч каментарыяў.
Калі б чыноўнікі пачыталі адказы, можа, зразумелі б, чаму беларускі не імкнуцца нараджаць шмат дзяцей.
«На дваіх плаціць 370 і кажа, што я на мужыкоў сваіх трачу і гулянкі. Я, па яго меркаванні, усюды паспяваю, а на дзяцей часу няма. Тата, які бачыць дзяцей раз на год», — падзялілася адна каментатарка.
«А я за аліменты дом набыла і рамонт зрабіла, бытавую тэхніку купіла (150-200 рублёў, і тое не кожны месяц)», — пажартавала іншая.
«А мой ужо другі год не плаціць, баіцца, мабыць, што сап'юся і згуляюся на яго аліменты», — таксама з іроніяй напісала яшчэ адна жанчына.
«Я атрымала на дваіх 300. Былы муж усім расказвае, што я за аліменты на акіян лятаю».
«У мяне 330 апошні месяц на дваіх. Трачу, па яго словах, на манікюр, цырульню і жыву таксама на гэтыя грошы».
Іншыя прыклады былі, але няшмат. З'явіўся адказны тата: «Сыну 19, былая з'ехала ад мяне, калі яму было паўгода. Заўсёды дапамагаў сыну і цяпер працягваю, на тыдні скінуў яму 400 рублёў, студэнт 2 курса БДУ ўжо».
«У мяне плаціць ад 500 да 700 на дваіх у залежнасці ад заробкаў. Па судзе. Пытанняў не было. Дзяцей пры жаданні на выходныя даю і да бабулі (маці былога) ездзяць і па тэлефоне размаўляюць».
Адна з каментатарак, старэйшага веку, напісала: «У майго сына вылічваюць аліменты ад 500 да 700 беларускіх рублёў (у залежнасці ад заробкаў), часам бывае і 800. Яшчэ заўсёды купляе дачцэ ўсялякія прысмакі, вопратку і іншае. Я лічу, што так і мае быць». Гэты каментарый набраў найбольшую колькасць лайкаў.
У Магілёўскай вобласці мужчына спагнаў аліменты з дзвюх сваіх дачок
Маці траіх дзяцей Дурава назвала Telegram сумесна нажытай маёмасцю і намякнула, што можа падаць у суд
Беларусы больш не змогуць схавацца ў Расіі ад аліментаў
Судзімасць бацькі, дзівосы з адукацыяй, прагалы ў біяграфіі — таямніцы жыцця першай беларускай касманаўткі
Каментары
И второй момент: человек с зарплатой 1000 рублей не то, что не должен размножаться - он секс должен иметь исключительно с самим собой