Грамадства1414

На лідараў КХП-БНФ склалі пратаколы за ўсталяваны ў Курапатах новы крыж

Кіраўнікоў Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ (КХП БНФ) 18 студзеня выклікалі ў Мінскі райвыканкам на пасяджэнне камісіі аддзела ідэалагічнай працы, культуры і моладзі, каб скласці на іх пратаколы, паведамляе сайт партыі.

Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні партыі, і Валеры Буйвал, сакратар управы партыі, нібыта «парушылі парадак і ўмовы выканання прац на гісторыка-культурнай каштоўнасці» ў Курапатах і тым самым «нанеслі шкоду культурнай каштоўнасці».

Фота: Valery Buival

Падставай стала тое, што 27 снежня 2018 г. група беларускіх патрыётаў, сярод іх Юры Беленькі, усталявалі ў Курапатах драўляны крыж на месцы даўняга крыжа памяці літоўскіх ахвяраў, які спарахнеў. Папярэдне патрыёты звязаліся з грамадзянамі Літвы, якія выканалі ў традыцыйным стылі літоўскага народнага мастацтва драўляны дубовы крыж і прымацавалі да яго шыльдачку з эпітафіяй «Памяці забітых літоўцаў. 1937—1941» на беларускай і літоўскай мовах. Устаноўка новага крыжа на месцы былога крыжа зявілася актам ушанаваньня памяці пакутнікаў літоўскага народа, які разам з беларусамі пацярпеў пад час сталінскіх рэпрэсій.

У той дзень каля гэтага месца прысутнічалі два работнікі лясгасу, яны не выказвалі ніякіх прэтэнзій да ўдзельнікаў устаноўкі крыжа і не задавалі ніякіх пытанняў.

У той самы час па цэнтральнай Крыжовай алеі Курапатаў праходзіў Валеры Буйвал, які на працягу 30 гадоў апякуецца курапацкімі магіламі і крыжамі. Ён не прымаў удзел ва ўстаноўцы новага крыжа. Аднак, на аснове фальшывых сведчаньняў работнікаў лясгасу яго таксама прыцягваюць да адказнасьці за ўдзел ва ўстаноўцы крыжа.

Вечарам стала вядома, што крыж памяці літоўскіх ахвяр знік. Удалося высветліць, што гэты крыж быў выдалены з зямлі і вывезены работнікамі лясгасу. Зараз ён знаходзіцца на часовым захаванні на адміністрацыйнай тэрыторыі лясгасу.

Вядома, што прызначана новае пасяджэнне камісіі аддзела ідэалагічнай працы, культуры і моладзі для правядзення адміністрацыйнага працэсу.

«Абсурдныя і фальшывыя абвінавачванні высунуты супраць людзей, якія на працягу 30 гадоў стваралі Народны мэмарыял у Курапатах, ахоўвалі і баранілі яго ад спробаў знішчыць крыжы і магілы народных пакутнікаў…

Патрыёты будуць звяртацца ў пракуратуру з мэтай абскарджвання незаконных дзеянняў прадстаўнікоў уладаў, а таксама да міжнароднай грамадскасці з заклікам асудзіць вандальскія дзеяньні ўладаў на магілах пакутнікаў і незаконныя рэпрэсіі супраць патрыётаў, якія ўшаноўваюць памяць ахвяраў у Курапатах», — гаворыцца ў паведамленні інфармацыйнай камісіі КХП — БНФ.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА2

У матчы Кубка Беларусі па футболе адбылася масавая бойка паміж гульцамі ВІДЭА2

Памёр Уладзімір Сідарцоў4

Палітвязню Міколу Дзядку выставілі новыя абвінавачанні1

Што рабіць з тэлефонам, калі ён пабываў у руках у сілавікоў?4

Чалы: Лукашэнка пакрыўдзіўся на Пуціна14

ДАІ агарадзіла ровар хлопчыка пасля ДТЗ, а яго сцягнулі на металалом3

Хэдлайнерам апошняга званка ў Мінску стаў няўдалы ўдзельнік «Дома-2». Хто такі Алег Маямі?3

У Падмаскоўі ўзарваўся аўтобус, які перавозіў дзяцей у школу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць