Культура77

Ой! Што было ў беларускіх школьных чытанках 30 гадоў таму + ФОТЫ

Многія бацькі наракаюць на анахранізм сучасных беларускіх падручнікаў. Там засілле сельскагаспадарчай тэматыкі, героі састарэлі, а прыклады — нязменныя з 60-х гадоў. Адразу відаць, што яны не вучыліся ў савецкі час. Вось што было ў чытанках па роднай мове ўсяго толькі пакаленне таму.

Ясная даль: Кніга для пазакласнага чытання ў 3-м класе для школ з беларускай мовай навучання. Мінск, 1987.

Больш за палову твораў ва ўзятай намі чытанцы было прысвечана Леніну, Камуністычнай партыі, Маскве і Крамлю.

У найлепшых беларускіх пісьменнікаў адбіралі шаблонныя творы найперш на такія тэмы. Вось верш, якім адкрывалася чытанка:

Рыгор Барадулін. Песня радасці

Паглядзі ў прасторы —
Шлюць усмешкі зоры
Гордай і няскоранай велічнай зямлі.
Маладым прадвеснем
Ёсць раздолле песням,
—Ленін і Кастрычнік нам усё далі.

Сонца ў сэрцы кожным.
Славу краю множым.
Людзі свайго шчасця самі кавалі.
У Радзімы-маці
Не злічыць багацця, —
Ленін і Кастрычнік нам усё далі…

Дружбу мы мацуем,
Час на нас працуе.
У сусвет стартуюць нашы караблі.
Светлыя дарогі,
Шлях да перамогі,—
Ленін і Кастрычнік нам усё далі.

У найлепшым выпадку гэта мог быць верш пра «барацьбу за мір».

Па-беларуску дзеці вучылі, што іх радзіма — Расія і СССР, крамлёўскія зоркі.

Марк Смагаровіч. Над картай Расіі

Упэўненасць давала сілу…
Ільіч спыніўся ля стала.
Уся лапцюжная Расія
На карце перад ім была.

Ён верыў, што мінуць нягоды
I што свабодны чалавек
Узніме новыя заводы,
Пакорыць плынь магутных рэк.

Пагасне дымная лучына,
Камбайны выйдуць на палі…
Ля воч праменьчыкі маршчынак
Ад светлых дум і мар ляглі.

Праз цяжкасці і праз нястачы
У кабінетнай цішыні
Расію ён такою бачыў,
Якою стала ў нашы дні.

Ніл Гілевіч. Радзіма

…Я — беларус, і я клянуся,
Што пад сцягам кумача
Я ні на крок не адступлюся
Ад запаветаў Ільіча. 

А вось прыказкі, якія беларускія дзеці вучылі 30 гадоў таму:

Відаць з Крамля ўся Савецкая зямля.
Па шляху Леніна пойдзеш — шчасце ў жыцці знойдзеш.
Ленін згуртаваў народы — пад сцягам свабоды.
Слова Леніна не забудзецца: што сказаў, тое збудзецца.
Праўда Леніна па ўсяму свету ідзе.
Мірна жыць — шчаслівым быць.
Добра працуеш — мір мацуеш.
Кветкам патрэбна сонца, а людзям мір.

Пасля 1991 года падручнікі падчысцілі ад ідэалагічнай нагрузкі. Але цалкам абнавіць іх, падабраць зусім новае, сучаснае напаўненне дагэтуль не ўдалося. Для гэтага павінны працаваць разам найлепшыя беларускія літаратары, настаўнікі і метадысты.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях16

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях

Усе навіны →
Усе навіны

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

Якія машыны беларусы дагэтуль актыўна вязуць з ЗША7

Беларус распрацаваў перакладчык для бізнэсу, які прыносіць яму мільён даляраў на год14

У заапарку Нюрнберга застрэлілі 12 бабуінаў. Для іх не хапала месца6

Мінск проці ночы зноў паплыў ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях16

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць