Усяго патроху66

На пляменніка прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва справу завялі па матывах інтэрв'ю яго дзядзькі

Справу аб падрыхтоўцы Сяргея Кісялёва да ўдзелу ў баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны завялі пасля інтэрв'ю яго дзядзькі, прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва. Пра гэта 27 лютага паведамілі на судовым пасяджэнні ў Мюнхене, перадае карэспандэнт RTVI з залы суда.

Інтэрв'ю Дзмітрыя Кісялёва, дзе журналіст распавёў, што яго пляменнік Сяргей Кісялёў ваяваў на Данбасе, выйшла вясной 2016 года.

На гэты артыкул звярнуў увагу прадстаўнік Федэральнага ведамства крымінальнай паліцыі пры консульстве Германіі ў Кіеве. Пасля яго і пачалася праверка, якая прывяла да крымінальнай справы, паведаміў на слуханнях афіцэр паліцыі, які выступіў у якасці сведкі.

Сяргея Кісялёва, які з'яўляецца грамадзянінам Германіі, абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны. Ён прызнаўся ў злачынстве, але заявіў, што нікога не забіваў.

Абвінавачванне адзначае, што потым супраць Кісялёва могуць завесці яшчэ адну справу — ужо за ўдзел у баявых дзеяннях.

Расследаванне ў дачыненні да Сяргея Кісялёва ўлады Германіі пачалі ў канцы 2017 года. Вясной 2018 года паліцыя атрымала еўрапейскі ордэр на яго арышт. Яго затрымалі ў Балгарыі і адправілі ў Германію. Судовы працэс над Кісялёвым праходзіць у Вышэйшым зямельным судзе Мюнхена.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс2

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м5

Дачка Пуціна жыве ў Парыжы і працуе ў галерэі, дзе выстаўляюць антываеннае мастацтва12

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Мы стараемся запаветаў Госпада не парушаць у Беларусі8

Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам пасля 14 гадоў шлюбу15

«Ніхто не стаў разбірацца». Беларусы правялі шмат гадзін у аўтобусе, але іх не прапусцілі ў Грузію3

У Вільні прайшоў матч у падтрымку зняволеных беларускіх журналістаў10

У Беларусь вяртаецца буйны кітайскі брэнд аўто4

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс2

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць