КДБ афіцыйна прызнаў наяўнасць крымінальнай справы ў адносінах намесніка сакратара Рады бяспекі Андрэя Уцюрына.
Яму выстаўлена абвінавачанне ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Уцюрыну пагражае пазбаўленне свабоды ад 5 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
«Напярэдадні Андрэй Уцюрын быў затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманні $148 600 ад прадстаўніка расійскай камерцыйнай структуры «Г» за садзейнічанне ў прасоўванні яе інтарэсаў у Беларусі», — паведамляецца на сайце КДБ.
І Уцюрын, і хабарадаўца прызналі віну. Абодва знаходзяцца пад вартай.
Андрэй Уцюрын
Нарадзіўся ў 1971 у Пензе. У 1992 скончыў Саратаўскае вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча МУС Расіі, а ў 2002 — Акадэмію МУС Беларусі. Ад 1995 — у службе аховы Лукашэнкі. Узнагароджаны ордэнамі «За бездакорную службу» і «За службу Радзіме». Кіраўнік Службы аховы ад 2007 года. У 2014—2019 намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі.
Каментары