Свет77

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць

Адстаўны афіцэр Узброеных сіл ЗША Скот Бенет памёр ва ўзросце 46 гадоў. Пра гэта паведаміла галоўная рэдактарка тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян.

Яна напісала, што Бенет быў аўтарам дакументальных фільмаў RT, а таксама «адным з найлепшых ваенных экспертаў».

Ён рэгулярна з'яўляўся ў эфіры RT і «Спутніка». Са слоў Сіманьян, Бенет ездзіў на Данбас, «паказваў, што там адбываецца», піша lenta.ru

Бенета маглі забіць «за тое, што распавядаў праўду пра канфлікт ва Украіне», мяркуе Сіманьян.

«Пасля таго як Скот адправіў у Кангрэс свой даклад аб злачынствах Кіева ў Белгарадскай вобласці, ён напісаў сябрам, што не схільны да самагубства, калі і з ім нешта здарыцца», — сказала яна.

Сіманьян дадала, што экс-афіцэр ніколі не распавядаў пра якія-небудзь хваробы і два тыдні таму знаходзіўся ў выдатнай форме. «І раптам ні з таго ні з гэтага ён памірае ад раку, якога ў яго ніколі не было, па сведчаннях яго шматлікіх розных сяброў», — дадала яна.

У сакавіку 2024 года Бенет папрасіў Уладзіміра Пуціна даць яму грамадзянства РФ. Сваё жаданне ён патлумачыў тым, што хацеў бы выкарыстоўваць свае навыкі ў дыпламатыі і досвед у разведцы на карысць Расіі.

Адстаўны афіцэр УС ЗША ў гады службы спецыялізаваўся на інфармацыйна-псіхалагічнай працы. Бенет прыехаў на Данбас у 2023 годзе, пра што была знятая кінакарціна «Я жадаю Амерыцы гэта бачыць. Пакаянне натаўскага афіцэра».

Бенет праводзіў інтэрв'ю з палоннымі азоўцамі.

Ён таксама сцвярджаў, што і людзі ў Злучаных Штатах таксама не ўяўляюць, што насамрэч адбываецца ва Украіне. Акрамя таго, Бенет рэзка асуджаў дзеянні Ізраіля ў сектары Газа, называючы іх генацыдам палесцінскага народа.

Каментары7

  • Dr.Javelin
    23.11.2024
    Чаму памёр Бэнэт?, слушная думка!
  • .
    23.11.2024
    > экс-афіцэр ніколі не распавядаў пра якія-небудзь хваробы і два тыдні таму знаходзіўся ў выдатнай форме. «І раптам ні з таго ні з гэтага ён памірае ад раку, якога ў яго ніколі не было, па сведчаннях яго шматлікіх розных сяброў»

    Людзі, схільныя да канспіралогіі, звычайна аналагічна адносяцца і да існага здароўя, адмаўляючы рэальныя праблемы і веруючы ў цудоўныя рашэнні.
    Можа быць і такая прычына.
  • Mafkees
    23.11.2024
    Был идиот полезным, а стал бесполезным. Бывает.

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць