Кіно1919

Беларусы хочуць зняць камедыйны серыял пра вёску і збіраюць на яго грошы

Суполка энтузіястаў вырашыла зняць беларускі серыял. Па словах аўтараў, камедыя «Свае» заклікана ўзнавiць успаміны пра свае карані, родныя вёсачкі і паселiшчы, любімых бабуль і дзядуль.

Прадзюсер праекта Аляксей Мальцаў расказвае, што ідэя ўзнікла ў мінулым лістападзе. У лютым правялі кастынгі акцёраў — запрасілі звычайных людзей з народу. З медыйных асоб у кіно здымецца вядучы і спявак Іван Вабішчэвіч, вядомы як Дзядзя Ваня.

Сюжэт такі. Хлопец збіраецца ажаніцца, але ўзнікла праблема: нявеста хоча шыкоўнае вяселле, а грошай няма. Адчайнае становішча! Хлопец вырашае прадаць дом, якія застаўся ў спадчыну ад дзядулі. Але хто ж прадае дом, у якім прайшло тваё сонечнае дзяцінства? Аўтары кіно анансуюць камедыйна-дэтэктыўны сюжэт, любоўны трохкутнік і хэпі-энд.

Серыял будзе складацца з шасці серый, працягласць кожнай — да 45 хвілін.

Кіно раскажа пра жыццё гараджаніна на вёсцы. Пакажуць таксама элементы традыцыйных абрадаў і святаў. Напрыклад, у другой серыі будзе сватанне і Масленіца (або Купалле — здымачная група яшчэ вырашае).

Чаму серыял? Аўтары тлумачаць: такі фармат дазваляе паказаць жыццё няспешна. А глядач, назіраючы за героямі, прывыкае да іх і чакае працягу.

Здымкі будуць праходзіць за 75 км ад Мінска. Уся каманда і акцёры працуюць задарма. Апаратура і памяшканні для здымак ёсць. Але патрэбны грошы на харчаванне і транспарт. Каб сабраць іх, каманда запусціла краўдфандынгавую кампанію на пляцоўцы «Вулей». Пакуль з неабходных 3000 рублёў (столькі па падліках аўтараў патрэбна на першую серыю) ёсць толькі 134.

Але прадзюсер запэўнівае: кіно будуць здымаць у любым выпадку, нават калі калі краўдфандынг праваліцца.

— Пакуль серыял разлічаны на інтэрнэт, але калі гатовы прадукт будзе годным, будзем старацца прасунуць яго на тб і ў кінатэатры, — дзеліцца ён планамі.

Прэм’ера чакаецца ў снежні 2020 года.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс2

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус запусціў дабрачынны флэшмоб у падтрымку дзяўчынкі з Беластока

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м5

Дачка Пуціна жыве ў Парыжы і працуе ў галерэі, дзе выстаўляюць антываеннае мастацтва12

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Мы стараемся запаветаў Госпада не парушаць у Беларусі8

Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам пасля 14 гадоў шлюбу15

«Ніхто не стаў разбірацца». Беларусы правялі шмат гадзін у аўтобусе, але іх не прапусцілі ў Грузію3

У Вільні прайшоў матч у падтрымку зняволеных беларускіх журналістаў10

У Беларусь вяртаецца буйны кітайскі брэнд аўто4

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс2

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць