Блогерка Ася Паплаўская вядзе сайт, на якім, апроч іншага, піша агляды прыгожых касцёлаў Беларусі. Але апошнім часам у яе сацыяльных сетках стала з’яўляцца шмат фота з манахінямі і разважанняў пра веру.
«Усе дарогі вядуць да Бога. І чым ваш шлях больш пакручасты і ўхабісты, чым больш вы пакутавалі і чым у большай цемры жылі, тым больш яркім будзе для вас Яго святло.
«Як шкада, Божа, што я так доўга — 15 год — жыла без Цябе», — гаварыла я раней.
«Якое шчасце, што я прыйшла менавіта такі — цяжкі і цёмны — шлях. Каб зараз бачыць усю тваю прыгажосць і міласэрнасць», — упэўнена я зараз», — піша блогерка ў адным са сваіх пастоў.
«Наша Ніва» спытала ў блогеркі: няўжо яна сышла ў манастыр?
— Магчыма. Магчыма, раздумваю пра гэта ці пайшла, — адказала Ася Паплаўская.
«НН»: Чаму? Што вас падштурхнула?
— Ведаце, я б не хацела пра гэта гутарыць з журналістамі, гэта вельмі інтымная, асабістая справа. Я берагу свой спакой і сваё прыватнае жыццё.
Між іншым на старонцы блогеркі стаіць абрэвіятура SJE — Кангрэгацыі сясцёр служак Езуса ў Еўхарыстыі (гэта назва жаночай каталіцкай манаскай супольнасці).
А ў інстаграме мінскага касцёла Святога Роха напісана, што Ася, якая вяла сацсеткі касцёла, больш не зможа гэтым займацца, бо яе «чакае новае жыццё».
-
Мужчына ў Кітаі застрахаваў жонку на вялікую суму і забіў яе, каб атрымаць кампенсацыю і разлічыцца з прастытуткамі
-
Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?
-
Канал «Россия» расказаў, як сямейная пара расейцаў з тату на твары пакутуе ў Польшчы. А гэта беларусы, і ў іх усё добра
Каментары