331 дэпутат прагаласаваў за вотум недаверу, прапанаваны левым Новым народным фронтам супраць урада Мішэля Барнье.

Мішэль Барнье. Фота: AP Photo/Jean-Francois Badias
Такой колькасці галасоў дастаткова, каб адправіць урад у адстаўку.
Прычынай палітычнага крызісу ў Францыі стаў законапраект аб фінансаванні сацыяльнага забеспячэння на 2025 год. Ён дэпутатамі таксама адхілены.
Паведамляецца, што ўрад Францыі датэрмінова пойдзе ў адстаўку ўпершыню з 1962 года. Урад Барнье пратрымаўся ўсяго тры месяцы, з 5 верасня 2024 года.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары