Здарэнні3535

Дзікасць: у Мінску педагог прыйшоў у кабінет дырэктара і зрабіў сабе харакіры

18 лютага ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі адбылося надзвычайнае здарэнне: педагог Андрэй С. прыйшоў у кабінет да дырэктара, дастаў нож і пачаў біць і рэзаць сабе жывот. 

Мінскі палац дзяцей і моладзі, фота з Вікіпедыі

Калегі па Палацы дзяцей і моладзі ў размовах з «Нашай Нівай» апісваюць Андрэя як «выдатнага мужчыну» і не могуць падабраць слоў, каб апісаць здарэнне, бо прычыны ім не ясныя. 

Пацярпелы працаваў у аддзеле тэхнічнай творчасці і спорту, яму было троху за 50 год.

Медыкі на выклік прыехалі хутка. Андрэй С. выжыў, цяпер ён у рэанімацыі. 

Адміністрацыя не каментуе здарэнне, звязацца з самім Андрэем пакуль немагчыма — у месенджарах апошні раз ён быў у дзень здарэння, хатні тэлефон адключаны.

Крымінальную справу пакуль не завялі. Міліцыя праводзіць праверку, паведамілі «Нашай Ніве» ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

Каментары35

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць