Выбары-20208484

«Я ніколі не адчуваў, што рускія і ўкраінцы — прадстаўнікі іншай нацыі». Што гаварыў Цапкала пра саюз з Расіяй і рускую мову

На прэс-канферэнцыі 21 мая адзін з імаверных кандыдатаў у прэзідэнты Валерый Цапкала нямала гаварыў пра ўзаемаадносіны Беларусі з усходнім суседам. «НН» прапануе некалькі цытат.

***

Старажытныя рымляне казалі: pacta sunt servanda (дамовы павінны выконвацца). Маё абсалютнае пераканне такое, што мы павінны выконваць усе дамовы, якія былі падпісаныя Рэспублікай Беларусь.

Тэма аб саюзнай дзяржаве няпростая. Беларусь на працягу 20 гадоў патрабавала ад Расіі толькі выканання эканамічнай часткі, а дамова складаецца з дзвюх частак: палітычнай і эканамічнай. Расія выконвала свае абавязкі, давала нам танныя цэны на нафту і газ. Мы, натуральна, не выконвалі блок, які тычыцца палітычнай часткі.

У канцы мінулага года Расія сказала: ці мы будзем пастаўляць вам нафту і газ усё адно па цане, таннейшай, чым у Еўропе, але гэта не будзе ўнутрырасійская цана, ці давайце выконваць палітычную частку дамовы. Мне здаецца, што такая пастаноўка пытання цалкам справядлівая.

***

Калі мы будзем развіваць эканоміку на ведах, то мы можам існаваць, як Чэхія, Польшча. Мы навучымся эканоміць. Мы павінны навучыцца жыць па сродках.

І мы павінны мяняць структуру нашай вытворчасці. Магчыма, нават пайсці на прыватызацыю найбольш капіталаёмістых, энергаёмістых прадпрыемстваў расійскім капіталам. Гэта натуральна, калі іх сыравіна, калі ўсё іхняе.

***

Расія для нас не проста краіна. Мы звязаныя вельмі працяглай сумеснай гісторыяй. Гэтая гісторыя ідзе далей за той час, калі ВКЛ стала часткай Расійскай імперыі. Я не вельмі глыбока айчынную гісторыю ведаю, але разумею, што калісьці было дзве цывілізацыі: руская літоўская (на чале з беларускімі землямі) і руская маскоўская. Яны доўга канкурыравалі, але і ўзаемададавалі адна адной.

***

Самы сур’ёзны ўплыў на фармаванне рускай мовы зрабіў Францішак Скарына. Быў Сімяон Полацкі, які зрабіў граматыку рускай мовы для рускіх цароў. Беларусы ўнеслі нават больш істотны ўплыў у фармаванне рускай мовы, чым Маскоўскае княства.

***

На ўзроўні псіхалагічных стэрэатыпаў мы не адчуваем розніцы з рускімі. З рускімі, як і з украінцамі, я ніколі не адчуваў, што гэта прадстаўнікі іншай нацыі, яны заўсёды мне здаваліся сваімі людзьмі. Наша культурная блізкасць будзе вызначаць асаблівыя адносіны з Расіяй.

***

У Рэспубліцы Беларусь, як было, будзе дзве дзяржаўныя мовы: беларуская і руская. Мы інвеставалі ў стварэнне рускай мовы больш, чым хто, у такім разе мы не павінны рабіць так, як кепскія бізнэсмены, і адмаўляцца ад гэтага. Мы павінны мець права ўласнасці на рускую мову.

Руская мова — гэта наш здабытак. Мы ўклалі ў яе шмат энергетыкі, духоўнай культуры, ведаў. Тэхналогіі нават: Скарына друкаваў значна раней, чым у Маскоўскай Русі. Гэта з'яўляецца нашай вечнай каштоўнасцю.

Глядзі таксама: Цапкала патлумачыў, чаму ідзе на выбары: 10 год без развіцця, мы не бачым перспектыў

Цапкала: Лукашэнка разбіраўся, колькі певень можа пакрыць курэй

Цапкала так і не адказаў на адвечнае пытанне рускай інтэлігенцыі

Каментары84

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы5

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць