Выбары-20205151

Новае спецзаданне Качанавай: сустракаецца з прыхільнікамі апазіцыі ў рэгіёнах і выслухоўвае іх

Учора ў Баранавічах Наталля Качанава сустракалася з сябрамі ініцыятыўных груп альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у кандыдаты.

Наталля Качанава, фота Надзеі Бужан

Сустрэча адбылася ў гарадской бібліятэцы. На ёй прысутнічала каля 30 чалавек. Гэта зборшчыкі подпісаў штабаў Бабарыкі, Цапкалы, Ціханоўскай, Дзмітрыева, апазіцыйныя актывісты. З запрашэннем на сустрэчу людзей абзвоньваў старшыня Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Рыгор Касабуцкі.

«Сказаў, што будзе гутарка наконт выбараў, будзе Наталля Іванаўна, зможам паразмаўляць і задаць пытанні», — расказаў «Нашай Ніве» адзін з удзельнікаў.

На ўваходзе людзей не абшуквалі. Запісалі толькі імя, прозвішча і месца працы. На ганку бібліятэкі дзяжурыла міліцыя. Падчас сустрэчы забаранілі здымаць фота і відэа.

Пра што вялася размова ў бібліятэцы?

«У Наталлі Іванаўны было некалькі пасылаў. Першы — такіх людзей, як Аляксандр Рыгоравіч, яна ў жыцці не бачыла, ён круты, і яна з ім да канца. Другі — вас [тых, хто не падтрымлівае Лукашэнку. — «НН»] вельмі мала, і вы пустым займаецеся. З яе боку, верагодна, так і выглядае. Прыязджае на заводы — там стаяць усе, усміхаюцца. Магчыма, яна не крывіла душой. І трэці пасыл — ніякіх фальсіфікацый не было».

Калі адзін з удзельнікаў сустрэчы прапанаваў выйсці на вуліцу і апытаць першыя дзесяць чалавек, за каго яны прагаласуюць, Качанава адмовілася: маўляў, гэта ж незаконнае сацыялагічнае апытанне.

Па назіраннях прысутных, у бок Ціханоўскіх і Цапкалы Качанава асабліва не выказвалася. А вось да Бабарыкі была настроена негатыўна.

«Казала яшчэ, што Дзмітрыеву работу прапаноўвалі. Не прэм'ерам, не ў Міністэрстве, але добрая пасада, гатовы ўзяць», — пераказалі «Нашай Ніве» дэталі той сустрэчы.

Людзі адзначаюць, што Качанава дзейнічала вельмі прафесійна — нездарма размаўляць з народам адпраўляюць менавіта яе.

«Наталля Іванаўна — круты перамоўшчык. Бачыў, як яна прасоўвала ідэі. Ціснула, што яна з народа, сястра — швачка. Казала: за столькі год нас іншыя краіны сталі паважаць. Бачачы нашы іранічныя твары, ёй было няпроста гаварыць. Нагадвала, што ў нас сацыяльная дзяржава, якая клапоціцца пра людзей. Яна ведае, як чапляць, як сябе паводзіць, каб ты з ёй пагаджаўся», — дзеліцца ўражаннямі адзін з запрошаных.

У Качанавай пыталіся, чаму ў краіне няма беларускамоўнага ўніверсітэта, спрачаліся наконт фальсіфікацый. Ад нязручных пытанняў, кшталту «Як рэагаваць на заявы кіраўніка краіны пра шалудзівых?», яна старалася сысці.

«Мы спачатку не маглі зразумець, што ёй наогул ад нас трэба. Наталля Іванаўна падкрэсліла, што прыехала па даручэнні Аляксандра Рыгоравіча. Выглядала гэта так, быццам яна хацела паглядзець нашу рэакцыю, на што мы, з рэгіёнаў, гатовыя. Як нам падалося, гэта было прамацванне», — мяркуюць людзі.

Чытайце таксама. Якую ролю ў краіне выконвае Качанава, у чым яе промахі і за што яе палюбіў Лукашэнка?

Каментары51

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае11

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС9

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву40

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

Прапала беларуска, якая вырашыла паплаваць у палонцы пад Мурманскам11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае11

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць