Грамадства55

Сясцёр-беларусак, якія зніклі ў турэцкіх гарах, знайшлі жывымі

Сясцёр з Беларусі Валянціну і Марыю Іванковых, якія зніклі ў гарах Турцыі, знайшлі. Паведамляецца, што стан іх здароўя добры, піша выданне Nigde Anadolu са спасылкай на губернатара правінцыі Нігдэ.

Паведамляецца, што беларусак знайшлі ў раёне Кайсеры сёння каля 16:50.

«Двух грамадзянак Беларусі, якія не выходзілі на сувязь некалькі дзён, знайшлі ў гарах з боку Кайсеры пошукава-выратавальныя групы Турцыі. Пасол Беларусі Віктар Рыбак на сувязі з губернатарам рэгіёна», — паведамілі ў беларускім МЗС.

Пра знікненне ў Турцыі сясцёр Валянціны і Марыі Іванковых стала вядома днём 19 лістапада. 18-га чысла яны павінны былі вярнуцца з паходу ў Анкару, але ад іх не паступіла ніякіх вестак.

Паводле інфармацыі медыя, 16 лістапада сёстры адправіліся ў паход у Нацыянальны парк Едыгелер, праз некаторы час сувязь з імі перапынілася.

У рэгіён былі накіраваны пошукавыя групы ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў МУС Турцыі, а таксама жандармерыі.

Пошукава-выратавальныя работы вяліся як з паветра, так і з зямлі.

Каментары5

  • Белатурчанка
    20.11.2024
    наусегда, Niğde - гэта назва горада і правінцыі, "ğ" - чытаецца глуха, і амаль не прамаўляецца, дарэчы як і ў прозвішчы Erdoğan. І не перакладаецца як "нідзе"
  • іл Нійдэ ў цэнтральнай частцы Турцыі
    20.11.2024
    наусегда, Правільна Нійдэ́. Г не вымаўляцца.
  • наташя
    20.11.2024
    Г не вымаўляцца.
    шё? а як тады туркі кажуць "губы"? калі хочуць рюсская наташя пацалаваць?

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё26

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары23

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё26

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць