Улада1313

Ці паедуць беларускія войскі ў Арменію, калі тая папросіць дапамогі ў АДКБ?

Сёння пачаўся канфлікт паміж Азербайджанам і сатэлітам Арменіі — непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай.

Ваеннае становішча і мабілізацыя абвешчаны і ў Арменіі. Паводле першых, неразборлівых звестак, атакаваныя таксама аб'екты на тэрыторыі Арменіі.

Пры гэтым, Арменія — дзяржава-сябар АДКБ, куды таксама ўваходзяць Беларусь, Расія, Казахстан, Таджыкістан і Кыргызстан.

Згодна з чацвёртым пунктам дамовы аб АДКБ, «калі адна з дзяржаў-удзельнікаў пацерпіць ад агрэсіі з боку якой-небудзь дзяржавы ці групы дзяржаў, то гэта будзе разглядацца як агрэсія супраць усіх дзяржаў-удзельнікаў Дамовы. [У гэтым разе] ўдзельнікі прадаставяць неабходную дапамогу, уключаючы ваенную, а таксама акажуць падтрымку сродкамі ў парадку ажыццяўлення права на калектыўную абарону […]».

Такім чынам, канфлікт у Нагорным Карабаху не змушае сяброў АДКБ да ваеннай рэакцыі, гэтак жа ён не дае нагоды Арменіі звяртацца па дапамогу.

Але, калі азербайджанскія ці турэцкія войскі ўступяць на тэрыторыю Арменіі ці атакуюць аб'екты на яе тэрыторыі, гэта ўжо можа стаць нагодай для звароту Ерэвана ў АДКБ — пакуль што, як праінфармавалі ў АДКБ, такога звароту не было.

Калі ўявіць, што Арменія звернецца па дапамогу, то, гіпатэтычна, у выпадку ўхвалення запыту, беларускія вайскоўцы могуць адправіцца ў Арменію для выканання чацвёртага пункту дамовы аб АДКБ.

Але перад тым яшчэ чакае цяжкая працэдура калегіяльнага разгляду заяўкі і ўзгаднення пазіцый удзельнікаў — невядома, як гэта будзе адбывацца, бо такіх сур'ёзных прэцэдэнтаў у гісторыі агранізацыі яшчэ не было.

Каментары13

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

Каліновец Вадзім Кабанчук спыніў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны12

Венгрыя? Італія? Ці Грэцыя? Дзе можна хутка і лёгка аформіць шэнгенскую візу1

Пацверджаныя страты Расіі ва Украіне перавысілі 60 тысяч чалавек забітымі5

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ1

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні1

На праклёны дачкі Ірыны Фарыён забойца ніяк не рэагаваў, а заявіў: «Час пакажа»3

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →