Грамадства55

«Нічога не хоча падпісваць, усміхаецца, с..а». Як Калеснікаву везлі ў Жодзіна

ІТ-распрацоўшчык Аляксей Новікаў стаў сведкам, як Марыю Калеснікаву этапіравалі з Мінска ў Жодзіна. Пра гэта ён расказаў dev.by. Сам праграміст адседзеў 5 сутак за расклейванне ўлётак — гэта быў адказ на відэа, дзе дырэктар 196-й школы Мінска дзякуе міліцыі за працу. 

Фота Надзеі Бужан. 

«Наш аўтазак доўга ездзіў па горадзе. Крыху праедзем — спынімся, яшчэ праедзем — зноў стоп. Нарэшце спыніліся ля белай сцяны (яна была бачная ў шчыліну) і доўга там стаялі — гадзіны тры.

У нейкі момант нехта з аховы сказаў: «Ай, дастала яе ўжо чакаць, нічога не хоча падпісваць, ходзіць усміхаецца, с…а».

Мы не зразумелі, пра што гэта. А потым раптам чуем: «Праходзьце сюды, лэдзі. Асцярожна, у нас нізкая столь». Я сам не бачыў, але брат і яшчэ адзін хлопец у шчыліну заўважылі профіль Калеснікавай. Той хлопец сказаў: «Марыя, трымайцеся, мы з вамі». Потым з гэтым хлопцам я сядзеў у камеры. Верагодна, гэта адбывалася каля Валадаркі.

У Жодзіна нас везлі доўга — не па шашы, а нейкімі заблытанымі сцежкамі. Ехалі гадзіны паўтары. Па прыездзе мы Калеснікаву не бачылі: напэўна, яе выводзілі асобна». 

Каментары5

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →